Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Салунян | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Наапошку, браты, просім а молім вас Спадаром Ісусам, каб, як вы прынялі ад нас, як належа паступаць і гадзіць Богу, так і жывіце, каб вы збыткавалі яшчэ балей;
2 Бо вы ведаеце, што за расказаньні мы далі вам Спадаром Ісусам.
3 Бо гэта ё воля Божая, — пасьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзержаваліся ад бязулства;
4 Каб кажны з вас умеў як дзяржаць судзіну сваю ў пасьвячэньню а сьці,
5 А не ў жарсьці жады, як пагане, што ня знаюць Бога.
6 Не выступайце з права і ня крыўдзьце брата свайго ў справе, бо Спадар помсьнік за ўсе гэта, як мы вам уперад казалі і сьветчылі.
7 Бо пагукаў нас Бог не да нечысьціні, але да сьвятасьці.
8 Дык хто гэта адхінае, не людзіну адхінае, але Бога, Каторы й даў вам Духа Сьвятога Свайго.
9 Вось жа празь любосьць братнюю няма патрэбы пісаць вам, бо вы самы навучаны Богам любіць адно аднаго;
10 Бо гэта запраўды вы й робіце ўзглядам усіх братоў па ўсёй Макядоні. Але захочуем вас, браты, рабіць так балей
11 I рупатліва імкнуцца жыць супакойна, і глядзець сваіх справаў, і рабіць сваімі рукамі, як мы расказалі вам;
12 Каб вы прыходна жылі перад навоннымі і нічога не патрабавалі.
13 Не хачу ж, браты, каб вы былі ў неведзі ўзглядам сьпячых, каб вы ня смуціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі.
14 Бо калі мы верым, што Ісус памер і ўскрэс, дык і Бог перазь Ісуса прывядзець ізь Ім заснулых.
15 Бо гэта кажам вам словам Спадаровым, што мы жывыя, засталыя да прыходу Спадаровага, ніякім парадкам ня выперадзім заснулых;
16 Бо Сам Спадар із гукам расказаньня, з голасам архангілавым і трубою Божай зыйдзе зь неба, і мертвыя ў Хрысту ўскрэснуць першыя;
17 Тады жывыя засталыя ўсхоплены будзем разам ізь імі ў булакох наўпярэймы Спадару ў паветру, і гэтак заўсёды будзем із Спадаром.
18 Дык цешча адны адных гэтымі словамі.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 4 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.