Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Салунян | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Праз часы ж а поры, браты, не маеце вы патрэбы, каб пісаць вам,
2 Бо самы вы дабрусенька ведаеце, што дзень Спадароў, як злодзей ночы, прыйдзе.
3 Як будуць гукаць: «Супакой а бясьпечнасьць», тады зьнецікі прыйдзе загуба на іх, як трудненьне на тую, што зь дзяцём, і ніяк не ўцякуць.
4 Але вы, браты, ня ў цемні, каб дзень засьпеў вас, як злодзей;
5 Бо ўсі вы сынове сьвятліні а сынове дня: мы — ня сынове ночы ані цемні.
6 Дык ня сьпіма, як засталыя, але будзьма чукавыя а цьвярозыя.
7 Бо сьпячыя сьпяць ночы, і п'янчачыя п'янчацца ночы.
8 Мы ж, будучы сынамі дня, цьверазімася, надзеўшы панцыр веры а міласьці і шолам надзеі спасеньня.
9 Бо Бог прызначыў нас не на гнеў, але на адзяржаньне спасеньня пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста,
10 Памерлага за нас, каб, ці чукавыя мы, ці сьпім, жылі разам ізь Ім.
11 Дык цешча адны адных і будуйце адны адных, як вы й робіце.
12 I просім вас, браты, знаць працуючых у вас і тых, што дамяняюць вам,
13 I надта паважаць іх у любосьці за працу іхную; будзьце ў супакою мяжсобку.
14 Мы ж заклікаем вас, браты, дамяняйце ляным, цешча лентых, памагайце слабым, будзьце цярплівыя з усімі.
15 Глядзіце, каб ніхто не аддаваў каму ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра адзін да аднаго і да ўсіх.
16 Заўсёды цешчася.
17 Бязупынку маліцеся.
18 За ўсе дзякуйце, бо гэта ё воля Божая праз вас у Хрысту Ісусу.
19 Духа не гасіце.
20 Прароцтвы ўлегцы ня майце.
21 Усяго прабуйце, добрага моцна дзяржыцеся.
22 Узьдзержуйцеся ад кажнага роду нягоднасьці.
23 Сам жа Бог супакою няхай супоўна пасьвяціць вас, і ўвесь дух вашы, і душа, і цела няхай захаваюцца беззаганнымі на прыход Спадара нашага Ісуса Хрыста.
24 Верны Тый, Каторы гукае вас, Каторы запраўды ўчыне гэта.
25 Браты, маліцеся за нас.
26 Паздаровайце ўсіх братоў ізь сьвятым цалаваньням.
27 Прысягаю вас Спадаром прачытаць гэты ліст усім братом.
28 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з Вамі.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 5 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.