Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Карынцян | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Бо ведаем, што калі земны дом-вітальня наша абурыцца, мы маем харому ад Бога, дом ня рукамі пастаноўлены, вечны ў нябёсах.
2 Бо запраўды ў гэтым мы ўздыхаем, вельмі жадаючы адзецца домам нашым, што зь нябёсаў;
3 Затым, будучы адзеўшыся, ня будзем засьпеты голыя.
4 Бо мы ў гэтай вітальні ўздыхаем, будучы ацяжараныя, бо ня зычым зьдзецца, але адзецца, каб сьмяротнае было праглынена жыцьцём.
5 А Тый, хто ўчыніў нас да гэтага самага, ё Бог, Каторы й даў нам задатак Духа.
6 Дык мы заўсёды акрыялыя, ведаючы, што ў цялесным доме мы аддаленыя ад Спадара, —
7 Бо мы ходзім вераю, ня відзеньням, —
8 Мы акрыялыя і ўважаем, што валей выйсьці зь цела і перайсьці да харомы Спадаровае.
9 Затым мы й рупімся, ці дома, ці вонках, падабацца Яму;
10 Бо ўсі мы маем стаць перад судовым пасадам Хрыстовым, каб кажны адзяржаў зробленае ў целе, подле тога, што ён зрабіў, добрае ці благое.
11 Дык, знаючы страх Спадароў, мы пераконуем людзёў, Богу ж мы адкрытыя; спадзяюся, што адкрытыя й вашым сумленьням.
12 Ня ізноў мы паручаемся вам, але даем вам прыклеп хваліцца намі, каб вы мелі што супроці тых, што хваляцца відам, а ня сэрцам.
13 Бо калі мы выходзім ізь сябе, дык дзеля Бога; калі ж узьдзержлівыя, дык дзеля вас.
14 Бо міласьць Хрыстова сьціскае нас, што разважаем гэтак: калі адзін памер за ўсіх, дык усі былі памершы.
15 А Ён за ўсіх памер, каб жывучыя ўжо ня дзеля сябе жылі, але дзеля памерлага за іх і ўскрэслага.
16 Затым адгэтуль мы нікога ня знаем подле цела; калі ж і зналі Хрыста подле цела, дык цяпер ужо ня знаем.
17 Дык, хто ў Хрысту, тый новы стварэнец; старое мінула, гля, усе сталася новае.
18 I ўсе ад Бога, Каторы пагадзіў нас із Сабою Хрыстом і даў нам слугаваньне пагаджэньня;
19 Бо Бог быў у Хрысту, годзячы сьвет із Сабою, не залічаючы ім выступаў іхных, і даў нам слова таго пагаджэньня.
20 Дык мы — паслове ад Хрыста, быццам Бог моле намі; молім ад Хрыста: пагадзіцеся з Богам.
21 Таго, хто ня знаў грэху, за нас учыніў грэхам, каб мы сталі справядлівасьцяй Божай у Ім.

Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 5 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.