Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Карынцян | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І Я ж сам, Паўла, малю вас дабрынёй Хрыстовай; я, як прытомны, запраўды сьціплы ў вас, але, ня будучы меж вас, адважны да вас.
2 Прашу ж, каб, прытомны, я ня быў адважны з тэй пэўнасьцяй, каторай думаю быць адважны да тых, што ўважаюць нас за ходзячых подле цела.
3 Бо, ходзячы ў целе, не ваюем подле цела;
4 Бо зброя ваяваньня нашага не цялесная, але дужая Богам да бураньня гарадоў:
5 Мы бураем задумы й кажную вышыню, што падыймаецца супроці пазнаньня Бога, і імаем у палон кажную думку да паслухменства Хрысту,
6 I маем гатовай помсту кажнаму непаслухменству, як выпаўніцца паслухменства вашае.
7 Ці на выгляд глядзіце? Калі хто пэўны ў сабе, што ён Хрыстоў, няхай уважае ізноў сам подле сябе, што, як ён Хрыстоў, так і мы Хрыстовы.
8 Бо калі б я й балей хваліўся ўладаю нашай, каторую Спадар даў на будаваньне, а не на бураньне, я не засароміўся б.
9 Хай ня здасца, што я страшу вас лістамі;
10 Бо кажа: «Лісты ягоныя вагкія а моцныя, але цялесная прытомнасьць ягоная млявая, і мова ягоная пагрэбаваная».
11 Гэта няхай такі ўважае, што якія мы словам лістамі няпрытомныя, такія й прытомныя ўчынкам.
12 Бо мы ня важым ставіць сябе побач альбо раўнавацца да некатрых, каторыя самы сябе паручаюць. Яны неразумныя, мераючы сябе самымі сабою і раўнуючы сябе да сябе.
13 Мы ж не бязь меры хваліцца будзем, але подле меры будавальнае праўды, каторую меру прызначыў нам Бог, каб дасягчы аж вас.
14 Бо мы ня робім, натужаючыся, як недасяглыя вас, бо мы прышлі й да вас у Дабравесьці Хрыстовай;
15 Мы ня бязь меры хвалімся чужымі працамі, але спадзяемся, з ростам веры вашае, што багата пашырылася ў вас подле праўды нашае,
16 Яшчэ багацей абяшчаць Дабравесьць за вамі, ня ў чужой дзелі, ня хвалячыся гатовым.
17 Але хто хваліцца, у Спадару хваліся. Бо ня тый, хто сам сябе паручае, прызнаны, але каго Спадар паручае.

Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 10 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.