Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Карынцян | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Ці важыцца хто з вас, правуючыся з другім, прававацца ў несправядлівых, а не ў сьвятых?
2 Ці ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет ? А калі сьвет вамі будзе суджаны, ці вы нягожыя найменшага суджэньня?
3 Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзіць ангілаў? Пагатове справы гэтага жыцьця.
4 А вы, як мелі справы гэтага жыцьця, пасадзілі судзіць пагрэбаваных у царкве.
5 На сорам вам кажу: нягож няма памеж вас ні воднага разумнага, што мог бы рассудзіць памеж братоў сваіх?
6 Але брат із братам правуецца, ды перад нявернікамі.
7 У такім прылучаю ўжо запраўды заганаю наагул у вас ё, што вы правуецеся мяжсобку. Чаму валей ня церпіце крыўды? чаму валей не застаіцеся ашуканымі?
8 Але вы крыўдзіце а шкодзіце, ды гэта братоў.
9 Ці вы ня ведаеце, што несправядлівым не спадзець гаспадарства Божае? Не давайцеся зводзіць: ані бязулям, ані балвахвалам, ані чужаложнікам, ані вельма скунежаным, ані мужаложнікам,
10 Ані злодзеям, ані гальлівым, ані п'яніцам, ані абмоўцам, ані дзяруном не спадзець гаспадарства Божае.
11 I гэткімі былі некатрыя з вас; але абмыты, але ўсьвячаны, але аправены імям Спадара нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
12 Усе імне дазволена, але ня ўсе карысна; усе імне дазволена, але ня буду я пад уладаю чаго-колечы.
13 Ежа да жывата, і жывот да ежы; але Бог зьнішча адно й другое. Цела не да бязулства, але да Спадара, і Спадар да цела.
14 Бог ускрысіў Спадара, ускрысіць і нас магутнасьцю Сваёй.
15 Ці вы ня ведаеце, што целы вашы — гэта чаланы Хрыстовы? Дык ці адыйму чаланы ў Хрыста, каб зрабіць іх чаланамі бязулі? Няхай ня станецца так!
16 Альбо ня ведаеце, што тый, каторы лучыцца зь бязуляю, ёсьць адно цела зь ёю, бо кажацца: «Двое будуць адно цела».
17 Але тый, што адзіночыцца із Спадаром, ёсьць адзін Дух.
18 Уцякайце ад бязулства: кажны грэх, які робе людзіна, ё вонках цела; а бязуля грэша супроці собскага цела свайго.
19 Ці ня ведаеце, што целы вашы ё дом жывучага ў вас Сьвятога Духа, Каторага вы маеце ад Бога, і вы не свае?
20 Бо вы купленыя цаною. Затым услаўляйце Бога ў целах сваіх.

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 6 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.