Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Карынцян | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I я, прыходзячы да вас, браты, прыходзіў ня з выборнай моваю або мудрасьцяй, абяшчаючы вам сьветчаньне Божае,
2 Бо я пастанавіў быць у вас няведаючым нічога, апрача Ісуса Хрыста, дый укрыжаванага;
3 I быў я ў вас у млявасьці а ў страху а ў вялікай дрыгоце.
4 I слова мае, і казань мая не ў пераконуючых словах мудрасьці, але ў паказе Духа а сілы,
5 Каб вера вашая стаяла не на мудрасьці людзкой, але на сіле Божай.
6 Мудрасьць жа гукаем памеж дасканальных, але мудрасьць ня гэтага веку ані князёў гэтага веку мінучых;
7 Але гукаем мудрасьць Божую, тайную, каторую Бог наканаваў перад вякамі да славы нашае,
8 Каторай ніхто з князёў гэтага веку не пазнаў; бо, калі б пазналі, не ўкрыжавалі б Спадара славы.
9 Але, як напісана: «Ня бачыла таго вока, і ня чула вуха, і ня прыходзіла тое на сэрца людзіне, як шмат прыгатаваў Бог тым, што мілуюць Яго».
10 А нам Бог аб'явіў Духам, бо Дух усе дасьлядуе, нават глыбіні Божыя.
11 Бо хто зь людзёў ведае, што ёсьць у чалавеку, апрача духа людзкога, каторы ў ім? Так і Божага ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.
12 Але мы прынялі ня духа сьвету гэтага, але Духа ад Бога, каб ведаць, чым Бог дараваў нас,
13 Што й гукаем ня людзкой мудрасьцяй навучанымі словамі, але навучаныя Духам, раўнуючы духоўнае да духоўнага.
14 Але душэўная людзіна ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо яно дурнота яму; і ня можа цяміць, бо яно духоўна адрозьнюецца.
15 Але духоўны адрозьнюе ўсе, сам жа не адрозьнюецца нікім.
16 «Бо хто пазнаў розум Спадароў, хто Яго вучыць будзе?» Але мы маем розум Хрыстоў.

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.