Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 22 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І не дазволь сабе бачыць вала брата свайго альбо авечкі, што адбілася, і хавацца ад іх, але канечне зьвярні іх брату свайму.
2 Калі ж ня блізка будзе ад цябе брат твой, і ты ня знаеш яго, то вазьмі іх унутр двара свайго, і хай яны будуць у цябе, пакуль брат твой ня будзе шукаць іх, і тады зьвярні яму іх.
3 I гэтак рабі з аслом ягоным, і гэтак рабі з адзецьцям ягоным, і гэтак рабі з усялякаю згубаю брата свайго, каторую ён згубе і каторую ты знойдзеш; нельга табе таіць іх.
4 Не дазволь сабе бачыць асла брата свайго альбо вала ягонага, упалых у дарозе, і хавацца ад іх, але канечне падыймі іх разам ізь ім.
5 На жонцы ня мае быць мужчынскіх убораў, і мужчына ня мае адзявацца ў жаноцкае адзецьце; бо агіда СПАДАРУ, Богу твайму, у кажным робячым гэга.
6 Калі луча птушынае гняздо перад табою на дарозе на якім дзерве альбо на зямлі з птушанятамі альбо зь яйцамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйцах, то небяры маці разам ізь дзецьмі;
7 Маці канечне пусьці, а дзеці вазьмі сабе, каб табе было добра, і каб працягнуліся дні твае.
8 Калі будзеш станавіць новы дом, то зрабі поручні наўкола страхі свае, каб не навесьці крыві на дом свой, калі хто, паваліўшыся, зваліцца зь яго.
9 Не садзі вінішча свайго рознымі садзьбамі, каб не аканаваць табе цэласьці садзьбы, каторую ты пасадзіш, і плод вінішча.
10 Не ары на валу й асьле разам.
11 Не адзявай адзецьця з розных гатункаў, з воўны й лёну разам.
12 Зрабі сабе завіваньне на чатырох рагох адзежы свае, каторую ты адзяеш.
13 Калі хто возьме жонку, і ўвыйдзе да яе, і зьненавідзе яе,
14 I дасьць прычыну да гаворкі на яе, і пусьце празь яе няславу, і скажа: “Жонку гэтую я ўзяў і дабліжыўся да яе, і не знайшоў у яе дзявоцтва”;
15 Дык возьме ацец дзеўчын а маці ейная і вынясуць знак дзявоцтва дзяўчыны да старцоў места, да брамы,
16 I скажа ацец дзеўчын старцом: “Дачку сваю я аддаў гэтаму чалавеку за жонку, і ён зьненавідзеў яе,
17 I вось, ён даў прычыну да гаворкі на яе, кажучы: ‘Я не знайшоў у дачкі твае дзявоцтва’; але во знак дзявоцтва дачкі мае”. I расьцеле адзежу перад старцамі места.
18 I возьмуць старцы таго места мужа, і пакараюць яго,
19 I накладуць на яго сто срэбра кары, і аддадуць айцу дзеўкі, бо ён пусьціў няславу праз дзеўку ізраельскую; яна ж хай застанецца яго жонкаю, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.
20 Калі ж праўдаю было гэта слова, і не знайшлося дзявоцтва ў дзяўчыны,
21 То дзеўку хай прывядуць да дзьвярэй дому айца ейнага, і ўкамянуюць яе жыхары места ейнага, і хай памрэць яна; бо яна зрабіла нягоднасьць у Ізраелю, бязуліўшы ў доме айца свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе.
22 Калі каго засьпеюць лежачага із замужкаю, то хай памруць таксама абое, мужчына, што ляжаў із жонкаю, і жонка; і выкарані ліха з Ізраеля.
23 Калі будзе дзеўка дзявушчая заручана мужу, і хто-колечы стрэнецца зь ёю ў месьце, і ляжа зь ёю,
24 То абаіх іх вывядзіце да брамы таго места, і ўкамянуйце, і хай памруць яны: дзеўка за тое, што яна ня крычэла ў месьце, а мужчына за тое, што паніжыў жонку прыяцеля свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе.
25 Калі ж хто на полю знойдзе дзеўку заручаную, і, схапіўшы яе, тый чалавек ляжа зь ёю, то хай памрэць адзін мужчына, што ляжаў зь ёю;
26 А дзеўцы нічога не рабі: на дзеўцы няма грэху сьмяротнага; бо гэта, як калі б хто паўстаў на прыяцеля свайго й забіў яго на сьмерць, так гэта справа.
27 Бо на полю знайшоў яе, і дзяўчына заручаная крычэла, але ня было ратаўніка ў яе.
28 Калі ж хто знойдзе дзеўку дзявушчую незаручаную, і схопе яе, і ляжа зь ёю, і засьпеюць іх,
29 То тый, што ляжаў зь ёю, мае даць айцу дзяўчыны пяцьдзясят срэбра, а яна хай будзе яго жонкаю, бо ён паніжыў яе; ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.
30 Ніхто ня мае браць жонкі айца свайго і адкрываць крыса айца свайго.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 22 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.