Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як ты выйдзеш на вайну супроці ворага свайго й абачыш коні а цялежкі, люд большы за цябе, то ня бойся іх, бо СПАДАР, Бог твой, з табою, Каторы ўзьняў цябе ізь зямлі Ягіпецкае.
2 I будзе: як дабліжышся да бітвы, тады няхай дабліжыцца сьвятар і гукае люду,
3 I скажа яму: “Слухай, Ізраелю! вы цяпер бліжыцеся да бітвы з варагамі сваімі; хай ня млеюць сэрцы вашыя, ня бойцеся а ня дрыжыце а не лякайцеся іх;
4 Бо СПАДАР, Бог ваш, ё Тый, Каторы йдзець із вамі, каб ваяваць за вас із варагамі вашымі, выбавіць вас”.
5 Хай гукаюць нагляднікі люду, кажучы: “Хто пастанавіў новы дом і не пасьвяціў яго, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не пасьвяціў яго.
6 I хто пасадзіў вінішча і ня збудзеніў яго, хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не карыстаў зь яго.
7 I хто заручыўся із жонкаю й ня ўзяў яе, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі ня ўзяў яе”.
8 I яшчэ агалосяць нагляднікі люду, і скажуць: “Хто баязьлівы й млявага сэрца, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб ён не зрабіў кволымі сэрцы братоў сваіх, як сэрца ягонае”.
9 I будзе, як скончаць нагляднікі казаць гэта люду, то хай прызначаць вайводцаў, каторыя стаялі б на чале люду.
10 Як дабліжышся да места, ваяваць яго, то агаласі яму мір.
11 I будзе: калі ён адкажа табе мірам і адчыне табе, то хай будзе, што ўвесь люд, каторы будзе ў ім, будзе табе даньню і служыць табе.
12 I калі ён ня зробе міру з табою і будзе весьці з табою вайну, то абляжы яго.
13 I СПАДАР, Бог твой, аддасьць у руку тваю, і заб’еш у ім усіх мужчынаў лязом мяча;
14 Адно жанкі а дзеці і статак і ўсе, што ў месьце, увесь здабытак яго граб сабе, і еж здабытак варагоў сваіх, каторых аддасьць табе СПАДАР, Бог твой.
15 Гэтак рабі з усімі местамі, каторыя ад цябе вельма далёка, каторыя ня зь местаў народаў гэтых тут.
16 Адно ў местах гэтых народаў, каторых СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, не пакідай жывымі ні воднае душы;
17 Але супоўна акануй іх: Гэціча а Аморэя, Канааняніна а Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой,
18 Каб яны не наўчылі вас рабіць падобна да ўсіх агідаў сваіх, якія яны рабілі багом сваім, і каб вы не грашылі перад СПАДАРОМ, Богам сваім.
19 Калі будзеш аблягаць места шмат дзён, каб зваяваць яго а ўзяць яго, то ня псуй дзярэўя яго, сякучы іх сякіраю, бо зь яго ты ясі, і не валі яго. Ціж палявое дзерва чалавек, каб аблягаць яго?
20 Адно тыя дзервы, праз каторыя ты ведаеш, што яны нічога не даюць на ежу, можаш псаваць а сячы а будаваць умацаваньні супроці места, каторае вядзець із табою вайну, пакуль не падзець.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 20 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.