Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 16 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Заховуй месяц Авіў і рабі Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, бо ў месяцу Авіве вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, зь Ягіпту ночы.
2 I рэж Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, з драбнога й буйнога статку на месцу, каторае абярэць СПАДАР, каб прабывала там імя Ягонае.
3 Ня еж ізь ёю кіслага, сем дзён еж ізь ёю праснакі, хлеб гароты, бо ты хапліва вышаў ізь зямлі Ягіпецкае, каб помнеў дзень выхаду свайго ізь зямлі Ягіпецкае ўсі дні жыцьця свайго.
4 I ня мае быць бачана ў цябе нічога кіслага ў вусёй граніцы тваёй сем дзён, і хай не пераначуе дараньня зь мяса, каторае ты аброк на на аброк увечары на першы дзень.
5 Ня можаш ты зарэзаць Пасхі ў якой-колечы з брамаў, каторыя СПАДАР, Бог твой, дасьць табе;
6 Але толькі на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць там імені Ягонаму, там рэж Пасху ўвечары заходам сонца, у тым самым урочыстым часе, у каторым ты вышаў зь Ягіпту.
7 I сьпячы, і зьеж на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, а назаўтрае можаш зьвярнуцца і ўвыйсьці ў буданы свае.
8 Шэсьць дзён еж прэсны хлеб, а на сёмы дзень адданьне сьвята СПАДАРУ, Богу твайму, не займайся рамеснаю работаю.
9 Сем тыдняў лічы сабе; пачынаючы серп на збожжу, пачні лічыць сем тыдняў.
10 I зрабі сьвята тыдняў СПАДАРУ, Богу свайму, з даньня самахотнага дару рукі свае, каторы ты дасі подле тога, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой.
11 I весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя сярод цябе, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабывала там імя Ягонае.
12 I памятуй, што ты быў слугою ў Ягіпце, і заховуй а паўні ўставы гэтыя.
13 Сьвята будак сьвяці ў сябе сем дзён, як зьбярэш із току свайго й з таўчэльні свае.
14 I весяліся ў сьвята свае ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя ў брамах тваіх.
15 Сем дзён сьвяткуй СПАДАРУ, Богу свайму, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; бо дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх прыбытках тваіх і ў вусялякай рабоце рук тваіх, і ты будзеш толькі весяліцца.
16 Трэйчы ў год усі мужчыны маюць бачыць від СПАДАРА, Бога твайго, на месцу, каторае абярэць Ён; у сьвята праснакоў, у сьвята тыдняў і ў сьвята будак; і ня мае бачыць від СПАДАРОЎ з пустым,
17 Кажны подле дару ў руццэ сваёй, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога твайго, якое Ён даў табе.
18 Судзьдзяў а нагляднікаў прызнач сабе ў вусіх брамах сваіх, якія СПАДАР, Бог Твой, дасьць табе, плямёнам тваім, і будуць судзіць люд судам справядлівым.
19 Не адхінай суду, не зважай на асобы і не бяры лапаноў, бо лапаны нявісьняць вочы мудрых і пераварачаюць словы справядлівых.
20 За справядлівасьцяй, за справядлівасьцяй ганіся, каб ты жыў і апанаваў зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе.
21 Не садзі сабе гаю зь якіх-колечы дзерваў ля аброчніка СПАДАРА, Бога свайго, каторы ты зробіш сабе;
22 I ня стаў сабе стаўпа, каторы ненавідзе СПАДАР, Бог твой.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 16 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.