Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Во гэтыя ўставы а суды, каторыя вы маеце рупіцца паўніць у зямлі, каторую даў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе ў дзяржаньне, усі дні, каторыя вы будзеце жыць на тэй зямлі.
2 Супоўна разбурыце ўсі месцы, каторыя вы апануеце, ідзе служылі народы багом сваім, на высокіх горах а на ўзгорках і пад усякім рассахатым дзервам.
3 I разбурыце аброчнікі іхныя, і паламіце стаўпы іхныя, і спаліце цяплом гаі іхныя, і разьбіце балваны багоў іхных, і выгубіце імя іхнае зь месца таго.
4 Ня гэтак маеце вы рабіць СПАДАРУ, Богу свайму;
5 Але да месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, з усіх плямёнаў вашых, каб пакласьці імя Ягонае там, дзеля прабываньня Яго, таго шукайце і прыходзь туды,
6 I туды прыносьце ўсепаленьні свае, і аброкі свае, і дзесяціны свае, і ўзьнесеньні рук сваіх, і абятніцы свае, і самахотныя аброкі свае, і першакі буйнога статку свайго й драбнога статку свайго;
7 I ежча там перад відам СПАДАРА, Бога свайго, і весяліцеся вы а дамы вашы з усёга, да чога вы прыкладалі рукі свае, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой.
8 Ня маеце рабіць подле ўсяго, што мы цяпер тут робім, кажны, што яму здаецца добрым;
9 Бо вы ня прышлі яшчэ да супачынку а да спадку, каторы СПАДАР, Бог ваш, даець табе.
10 I як пярэйдзеце Ёрдан, і аселіцеся на зямлі, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак, і як Ён супакое вас ад усіх варагоў вашых навокал вас, і будзеце жыць бясьпечна;
11 Дык будзе, што на месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, каб прабываць імені Ягонаму там, туды прыносьце ўсе, што я расказую вам: усепаленьні свае й аброкі свае, дзесяціны свае і ўзьнесеньні рук сваіх, і ўсе выборнае з абятніцаў сваіх, што вы абяцалі СПАДАРУ;
12 I весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, вы а сынове вашы а дачкі вашы а слугі вашы а служэбкі вашы а Левіт, каторы ў брамаў вашых, бо няма яму дзелі а спадку з вамі.
13 Сьцеражыся, каб ня ўзносіць узьнесеньні свае на кажным месцу, каторае ты абачыш;
14 Але адно на тым месцу, каторае СПАДАР абярэць у вадным із плямёнаў тваіх, там узнось узьнесеньні свае і там рабі ўсе, што расказую табе.
15 Адылі, як толькі зажадае душа твая, можаш зарэзаць і будзеш есьці мяса ў вусіх брамах сваіх, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога свайго, каторае Ён даў табе ў вусіх брамах тваіх, нячысты й чысты могуць есьці гэта, як аленя а лань.
16 Адно крыві ня ежча; на зямлю выліце яе, як ваду.
17 Ня можна табе есьці ў брамах сваіх дзесяціны збожжа свайго, і віннога соку свайго, і алівы свае, і першакоў буйнога статку свайго й драбнога статку свайго, і ўсіх абятніцаў сваіх, каторыя ты абяцаў, і самахотных дароў сваіх, і ўзьнесеньня рукі свае.
18 Але перад СПАДАРОМ, Богам сваім, еж гэта на тым месцу, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, з усёга тога, да чога прыкладаеш руку сваю.
19 Сьцеражыся, не пакідай Левіта ўсі дні свае на зямлі сваей.
20 Як пашыра СПАДАР, Бог твой, граніцу тваю, як казаў табе, і ты скажаш: “Паем я мяса, бо душа мая галіцца есьці мяса”, тады, подле галеньня душы свае, еж мяса.
21 Калі далёка будзе ад цябе тое месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць імені Ягонаму там, то рэж із буйнога й драбнога статку свайго, каторы даў табе СПАДАР, як я расказаў табе, і еж у брамах сваіх, подле галеньня душы свае.
22 Адно, як ядуць аленя а лань, так ежча іх; нячысты, як і чысты могуць есьці гэта разам.
23 Толькі будзь станаўкі, каб ня есьці крыві, бо кроў ё душа; ня еж душы разам ізь мясам.
24 Ня ежча яе; на зямлю вылі яе, як ваду.
25 Ня еж яе, каб добра было табе а дзяцём тваім просьле цябе, калі будзеш рабіць справядлівае перад ачыма СПАДАРА.
26 Толькі сьвятасьці свае, якія будуць у цябе, і абятніцы свае ўзнось, і прыходзь на тое месца, каторае абярэць СПАДАР.
27 I абракай усепаленьне свае, мяса а кроў, на аброчніку СПАДАРА, Бога свайго, але кроў аброкаў тваіх мае быць вылівана на аброчніку СПАДАРА, Бога твайго, а мяса еж.
28 Сьцеражыся й слухай усіх словаў гэтых, которыя расказую табе, каб добра было табе а дзяцём тваім просьле цябе навекі, калі будзеш рабіць добрае а простае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго.
29 Як выгубе СПАДАР, Бог твой, народы, куды ты прыдзеш, каб выгнаць іх ад віду твайго, і апануеш іх, і будзеш жыць у зямлі іхнай;
30 То сьцеражыся, каб ты ня лучыў у сетку, ідучы за імі, па выгубленьню іх ад віду твайго, і каб ня шукаў багоў іхных, кажучы: “Як служылі народы гэтыя багом сваім, таксама й я буду рабіць”.
31 Не рабі гэтак СПАДАРУ, Богу свайму, бо ўсе, чым брыдзіцца СПАДАР, што ненавідзе Ён, яны робяць багом сваім; бо яны й сыноў сваіх і дачкі свае паляць на цяпле багом сваім.
32 Усе, што я расказую табе, рупся паўніць, не дадавай да гэтага й не адыймай ад гэтага.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.