Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І тых дзён, як павялічыўся лік вучанікаў, пачалося нараканьне Гэленістых на Гэбрэістых, што ўдовы іхныя занядбаны ў штадзеннай паслузе.
2 Тады двананцацёх, згукаўшы множасьць вучанікаў, сказалі: «Ня добра, каб мы, пакінуўшы слова Божае, служылі сталом.
3 Дык, браты, нагледзьце з памеж сябе сямёх добрае славы, поўных Духа а мудрасьці, каторых пастановім на гэты занятак,
4 А самы аддамося бязупынку малітве а службе слова».
5 I ўпадабала гэтае слова ўся множасьць; і абралі Сьцепана, мужа поўнага веры а Духа Сьвятога, а Піліпа а Прахора а Міканора а Тымона а Пармена а Міколу, нова-наверненага з Антыёхі,
6 Каторых пастанавілі перад апосталамі; і, памаліўшыся, яны ўзлажылі рукі на іх.
7 I слова Божае расло, і лік вучанікаў вельма мнажыўся ў Ерузаліме, і вялікі груд сьвятароў быў паслухмены веры.
8 I Сьцяпан, поўны ласкі а моцы, чыніў чудосы а вялікія знакі памеж люду.
9 I паўсталі некатрыя з бажніцы, званай бажніцаю Свабодных а Кірынейцаў, і Александрыцых, і тыя зь Кілікі а Азі, сьперачаючыся ізь Сьцепаном;
10 Але не маглі ўстоіць супроці мудрасьці а Духу, Каторым гукаў.
11 Тады яны падвучылі некатрых, каторыя сказалі: «Мы чулі, што ён гукаў блявузґальныя словы на Масея а Бога».
12 I паднялі люд а старцоў а кніжнікаў, і, напаўшы, схапілі яго й павялі да сынэдрыёну.
13 I пастанавілі хвальшывыя сьветкі, каторыя казалі: І«Гэты чалавек не перастаець гукаць на сьвятое месца а на Права;
14 Бо Рмы чулі, як ён казаў, што гэты Ісус Назарэцянін зьнішча гэтае месца і зьмене абычаі, каторыя Масей перадаў нам».
15 I ўсі, што сядзелі ў сынэдрыёне, уцеміўшыся ў яго, бачылі від ягоны, як від ангіла.

Дзеі сьвятых апосталаў, 6 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.