1 Але станецца апошніх дзён: гара дому СПАДАРОВАГА будзе пастаноўлена на версе гор і вывышана над узгоркі, і люды будуць плысьці да яе.
2 І прыйдуць чысьленыя народы, і скажуць: «Пойдзем і прыйдзем на гару СПАДАРОВУ і да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас із дарогаў Сваіх, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных»; бо із Сыёну выйдзе права, і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму.
3 І будзе Ён судзіць меж шмат якіх людаў і ганіць дужыя народы, што воддаль; і яны перакуюць мячы свае на нарогі і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.
4 Але кажны будзе сядзець пад віном сваім а пад фіґаю сваёю, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны СПАДАРА войскаў казалі.
5 Бо ўсі люды будуць хадзіць кажны ў імені бога свайго, а мы будзем хадзіць у імені СПАДАРА, Бога нашага, на векі а векі.
6 «Таго дня, — агалашае СПАДАР, — зьбяру кульгавых а выгнаных а тых, што Я зрабіў ліха.
7 І зраблю кульгавую астачаю, і кіненую воддаль дужым народам, і СПАДАР будзе гаспадарстваваць над імі на гары Сыёне адгэнуль аж на векі.
8 А ты, вежа чарады, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе а ўвыйдзе нават першая ўлада, каралеўства прыйдзе дачцэ Ерузаліму.
9 Чаму ж ты цяпер голасна галосіш? ціж няма караля ў цябе? ці загінуў параднік твой, што болі схапілі цябе, як у парадзіхі?
10 Балей а радзі, дачка Сыёну, як парадзіха; бо цяпер ты выйдзеш ізь места і будзеш жыць на полю, і пойдзеш да Бабілёну; там будзеш вывальнена; там СПАДАР адкупе цябе з рукі непрыяцеляў тваіх.
11 А цяпер зьберліся супроці цябе чысьленыя народы, што кажуць: “Няхай яна будзе сплюгаўлена, і няхай вочы нашыя нагледзяцца на Сыён!”
12 Але яны ня ведаюць думак СПАДАРОВЫХ ані разумеюць рады Ягонае, бо Ён зьбер іх, як снапоўе на ток.
13 Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой зялезным і капыты твае зраблю мядзянымі, і пакрышыш шмат якія люды, і пасьвяціш СПАДАРУ прыбытак іхны і багацьце іхнае СПАДАРУ ўсяе зямлі.
Кніга прарокі Міхея, 4 глава