Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І зьнемарасьціла Ёну гэта, як вялікае ліха, ён зазлаваўся.
2 І маліўся СПАДАРУ, і казаў: «Прашу Цябе, СПАДАРУ, ці ня гэта было слова маё, як яшчэ я быў у краю сваім? Затым я загадзя ўцёк ад Цябе да Таршышу, бо я ведаў, што Ты Бог ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а найміласарнейшы, і жалееш ліха.
3 І цяпер, СПАДАРУ, вазьмі, малю Цябе, душу маю ад мяне, бо валей імне памерці, чымся жыць».
4 І сказаў СПАДАР: «Ці добра ты робіш, што злуешся?»
5 І Ёна вышаў зь места, і сеў на ўсходняй старане места, і зрабіў сабе таму буду, і сеў пад ёй у сьценю, аж пакуль абача, што станецца ў месьце.
6 І прыгатаваў СПАДАР Бог гарбуз, і яго выгнала над Ёнаю, каб быць сьценям яму над галавою, каб ён спабыўся немарасьці свае; і цешыўся Ёна з тога гарбуза вялікаю пацехаю.
7 І прыгатаваў Бог чарвяка, як узышла зара нараніцы, і ён падтачыў гарбуз, і ён ссох.
8 І сталася, як ўзышло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён скволеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Валей імне памерці, чымся жыць».
9 І сказаў Бог Ёне: «Ці добра, што так злуешся за гарбуз?» І сказаў: «Я раблю добра, злосна імне аж да сьмерці».
10 І сказаў СПАДАР: «Ты жалееш гарбуза, над каторым ты не гарапашнічаў ані расьціў, каторы вырас за ноч і загінуў за ноч; а Я ня меў бы жалець Ніневы, гэтага вялікага места, у каторым болей як двананцаць дзесяткоў тысячаў людзёў, што ня могуць адрозьніць правіцы ад лявіцы, і шмат статку?»

Кніга прарокі Ёны, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.