Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І маліўся Ёна СПАДАРУ, Богу свайму, з нутра рыбы,
2 І сказаў: «Я гукаў да СПАДАРА, бо цесна імне, і Ён адказаў імне; із жывата шэолю я загаласіў — Ты пачуў голас мой.
3 Ты кінуў мяне глыбака ў сэрца мораў, і патопа акружыла мяне; усі твае хвалі а валы прайшлі над імною.
4 І сказаў я: “Я прагнаны ад аччу Тваіх, пагляджу яшчэ, адылі, на сьвяты палац Твой”.
5 Воды акружылі мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, морскія травы абвілі галаву маю.
6 Да подаў гор зышоў я, зямля заваламі сваімі навокал мяне на векі; Ты, адылі, вывеў зь ямы жыцьцё маё, СПАДАРУ, Божа мой.
7 Як млела душа мая ў імне, я ўспомнеў СПАДАРА, і малітва мая прышла да Цябе, да сьвятога палацу Твайго.
8 Тыя, што заховуюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрдзе ад сябе.
9 Але я голасам падзякі абраку Табе; споўню, што абяцаў. Спасеньне ў СПАДАРА».
10 І СПАДАР казаў рыбе, і яна вырыгала Ёну на сушу.

Кніга прарокі Ёны, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.