Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І было слова СПАДАРОВА да Ёны ўдругава, кажучы:
2 «Устань, ідзі да Ніневы, гэнага вялікага места, і кажы казань, каторую Я казаў тэ».
3 Дык устаў Ёна і пайшоў да Ніневы подле слова СПАДАРОВАГА; Нінева ж была вялікае места ў Бога, трох дзён дарогі.
4 І пачаў ён хадзіць па месьце, колькі льга прайсьці за адзін дзень, і гукаў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нінева будзе абурана».
5 І паверылі Нінявяне Богу, і агаласілі пост, і адзеліся ў зрэбніну, ад вырослага зь іх аж да малога зь іх.
6 Бо слова дасьпела да караля Ніневы, і ён устаў з пасаду свайго, і ськінуў ізь сябе адзецьце сваё, і пакрыўся зрэбнінаю, і сядзеў у попеле.
7 І агалошана, і сказана ў Ніневе з расказаньня каралёвага а вялікіх ягоных, кажучы: «Няхай ані людзіна, ані жывёла, ані буйны статак, ані драбны статак нічога не паспытаюцца, няхай ня пасьвяцца ані п’юць вады,
8 Але няхай пакрыюцца зрэб’ям чалавек і жывёла і гукаюць да Бога голасна, і няхай кажная людзіна адвернецца ад благое дарогі свае і ад ўсілства, што ў руках іхных.
9 Хто ведае, ці не абернецца Бог і не пажалее, і не адвернецца ад палкага гневу свайго, каб мы не загінулі?»
10 І Бог бачыў учынкі іхныя, што яны адвярнуліся ад благое дарогі свае, і Бог пажалеў ліха, каторае казаў, што маніўся ўчыніць ім, і ня ўчыніў.

Кніга прарокі Ёны, 3 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.