Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 «Пайдзіма й зьвярнімася да СПАДАРА, бо Ён разьдзер і Ён ўздарове нас, выцяў і завяжа нам.
2 За два дні ажыве нас, на трэйці дзень ускрэсе вас, і мы будзем жыць перад відам Ягоным.
3 Тады пазнаем, пажанемся пазнаць СПАДАРА; прыход Ягоны прыгатаваны як раньне, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як вяснушчы й восенскі дождж на зямлю».
4 Што Імне рабіць із табою, Яхрэме? што Імне рабіць із табою, Юда? бо міласэрдзе ваша як ранічны туман, і мінае як раса нараніцы.
5 Затым Я часаў іх прарокамі і забіваў іх словамі вуснаў Сваіх, і суды твае, як сьвятліня выйдуць;
6 Бо Я жадаў міласэрдзя, а не аброку, і знацьця Бога болей, чымся ўсепаленьняў.
7 Але яны, як Адам, узрушылі змову, тым ізрадзілі Мяне.
8 Ґілеад места іхнае, каторае робе бяспраўе, сплюгаўлены крывёю.
9 Як чарада глабаньнікаў цікуе на чалавека, так груд сьвятароў забівае на дарозе да Шыхему, бо яны бязуляць.
10 У доме Ізраелявым Я бачыў жахлівае: там бязулства Яхрэма, сплюгавіўся Ізраель.
11 І нават, Юда, прызначана жніво табе, як Я зьвярну палон люду Свайго.

Кніга прарокі Госі, 6 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.