Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Навярніся, Ізраелю, да СПАДАРА, Бога свайго, бо ты спатыкнуўся з прычыны бяспраўя свайго.
2 Вазьміце із сабою словы й навярніцеся да СПАДАРА; кажыце Яму: «Даруй кажнае бяспраўе й прыймі ласкава, дык мы заплацім цялём вуснаў нашых.
3 Асур ня выбаве нас; мы ня будзем езьдзіць конна на конях і наперад ня скажам рабоце рук нашых: “Багове нашы”, бо ў Цябе сірата знаходзе спагаду».
4 Вылячу адвярненьне іхнае, ахвотна буду любіць іх, бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх.
5 Я буду расою Ізраелю; ён заквіціць, як ліля, і пусьце карэньне сваё, як Лібан.
6 Разрастуцца галузы ягоныя, і харашыня ягоная будзе, як аліўнага дзерва, і пах, як лібанскі.
7 Зьвернуцца тыя, што жылі пад сьценям ягоным, ажывуць, як збожжа, і вырастуць, як віно, памятка ягоная будзе, як віна лібанскага.
8 Яхрэм скажа: «Што я маю рабіць із балванамі?» Я адказаў і назіраў яго; Я як зялёны кіпрыс; зь Мяне знойдзены плады твае.
9 Хто мудры і зразумее гэта? разумны і даведаецца? бо дарогі СПАДАРОВЫ правільныя, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, але выступнікі паваляцца на іх.

Кніга прарокі Госі, 14 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.