Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Казаньнік | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Уважай на нагу сваю, як пойдзеш да дому Божага, і будзь гатоўшы слухаць, чымся даваць аброк дурных, бо яны ня ведаюць, што блага робяць.
2 Не хапайся вуснамі сваімі, і сэрца твае хай не барзьдзіць вымавіць слова перад Богам; бо Бог на небе, а ты на зямлі; затым хай у цябе мала будзе словаў;
3 Бо сьненьне прыходзе ад множасьці дзейнасьці, а голас неразумнага ад множасьці словаў.
4 Як абяцаеш абятніцу Богу, то не адвалакай споўніць яе; бо няма зычлівасьці да неразумных; а ты, як абяцаў, споўні.
5 Валей, каб ты не абяцаў, чымся, каб абяцаў і ня споўніў.
6 Не дазваляй вуснам сваім уводзіць у грэх цела, твае і не кажы перад ангілам: «Гэта абмыла». Нашто меў бы Бог гневацца на голас твой і нішчыць работу рук тваіх?
7 Бо ў множасьці сьненьняў ё шмат і марнасьці і слоў; але ты бойся Бога.
8 Калі ўцісканьне беднага й спабыцьцё суду а справядлівасьці абачыш у краю, ня дзівуйся з гэтага; бо вышшы за высокага назірае і найвышшыя над імі;
9 Перавага ж у вусім у тэй зямлі, ідзе кароль служа полю.
10 Хто любе срэбра, не насыціцца ім; і хто любе множасьць, ня будзе мець прыбытку. І гэта марнасьць.
11 Як павялічаецца дабро, павялічацца й ядучыя яго; і якая карысьць собсьнікам яго? хіба тая, каб глядзець ачыма сваімі.
12 Салодкі сон у працуючага, ці шмат, ці мала ён ізьесьць; але пярэсыць у багатага не даець яму спаць.
13 Ё балючае ліха, я бачыў пад сонцам: багацьце, дзяржанае на шкоду собсьнікам яго;
14 Але тое багацьце гіне з прычыны благое прыгоды: і народзіцца сын у яго, і нічога няма ў руках ягоных.
15 Як вышаў ён із улоньня маці свае, так голым і адходзе ўзноў, як прышоў; і нічога ня вынясе з гарапашнасьці свае, што мог бы ён панесьці ў руццэ сваёй.
16 І гэта таксама балючае ліха, што, як прышоў ён, так і адыйдзе. І што за карысьць яму з тога, што ён працаваў на вецер?
17 Таксама ўсі дні свае есьць у цямноце із шмат якім гневам а хваробаю, із злосьцяй сваёй.
18 Во што я бачыў: ё харошае дабро есьці а піць а бачыць дабро з усяе гарапашпнасьці свае, каторую меў пад сонцам увесь лік дзён жыцьця свайго, што Бог даў яму; бо гэта дзель ягоная.
19 І калі якой людзіне даў Бог багацьце а маемасьць, і даў сілу есьці з гэтага, і браць дзель сваю, і цешыцца з гарапашнасьці свае, то гэта дар Божы.
20 Бо ён ня доўга будзе памятаваць дні жыцьця свайго, бо Бог адказуе на радасьць сэрца ягонага.

Кніга Казаньнік, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.