Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыказі Салямонавы | 21 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як цур’і водаў, сэрца каралёва ў руццэ СПАДАРА. Ён кіруе яго, куды хоча.
2 Усі дарогі людзіны простыя ў ваччу ейным, але СПАДАР важа сэрцы.
3 Валей справядлівасьць а суд СПАДАРУ, чымся аброк.
4 Высокае вока а надзьмутае сэрца — сьвечка нягодных, грэх.
5 Падумкі ўлеглівага вядуць да збытку, але кажнага хаплівага — адно да нястачы.
6 Прыдбаньне скарбаў манлівым языком — пустая беганіна шукаючых сьмерці.
7 Глабаньне нягодных зьнішча іх, бо яны адмаўляюцца ад спаўненьня суду.
8 Дарога людзіны крывая а дзіўная, але чыстага дзейнасьць простая.
9 Валей жыць у куце страхі, чымся із звадліваю жонкаю ў супольным доме.
10 Душа нягоднага жадае ліха; прыяцель ягоны ня знойдзе ласкі ў ваччу ягоным.
11 Як караюць насьміханьніка, просты мудрэе; а як навучаюць мудрага, ён адзержуе веданьне.
12 Мудра дзее справядлівы да дому нягоднага, але ськідае нягодных за іх ліха.
13 Хто затыкае вуха свае на вык беднага, тый і сам будзе крычэць, але не адкажуць.
14 Дар у таямніцы сьцішае гнеў, і лапан у заўлоньне — вялікую злосьць.
15 Радасьць справядляваму чыніць суд, але зьнішчэньне дзеючым бяспраўе.
16 Чалавек, што зьбіваецца з дарогі розуму, будзе супачываць у грамадзе сьценяў сьмерці.
17 Хто любе весялосьць, будзе недастатны; хто любе віно а алей, не забагацее.
18 Выкупам за справядлівага — нягоднік, і за пасьцівых — хвальшнік.
19 Валей жыць у пусташы, чымся із звадліваю а злоснаю жонкаю.
20 Скарб жаданы будзе й алей у гасподзе мудрага, але неразумны чалавек праглынець іх.
21 Хто імкнецца да справядлівасьці а міласэрдзя, знойдзе жыцьцё, справядлівасьць а чэсьць.
22 На места дужых узыйдзе мудры і ськіне далоў мацніню даверу яго.
23 Хто сьцеражэць вусны свае а язык свой, сьцэражэць душу сваю ад клопату.
24 Пыхаты начэпа — насьміханьнік імя ягонае — дзее ў злосьці начэпна.
25 Жаданьне лянога забівае яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца рабіць;
26 Увесь дзень ён вельма галіцца, але справядлівы даець і не задзержуе.
27 Аброк нягодных — агіда, пагатове абраканы зь нягоднаю думкаю.
28 Хвальшывая сьветка загіне, але людзіна, што гукае чутае, гукае тое заўсёды.
29 Нягодная людзіна каляне від свой, але пасьцівы разумее дарогу сваю.
30 Няма мудрасьці ані розуму, ані рады супроці СПАДАРА.
31 Каня гатуюць на дзень бітвы, але перамога ад СПАДАРА.

Кніга Прыказяў Салямонавае, 21 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.