Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыказі Салямонавы | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Віно — скалазуб, а моцны напітак — крыклівы, і каго зводзяць яны, тый нямудры.
2 Як равеньне левяняці, боязьнь караля; хто квеле яго, тый грэша супроці душы свае.
3 Чэсьць людзіне ўзьдзержыцца ад суду, але кажны дурны задзіраецца.
4 Узімку лянуцька ня хоча рабіць зямлі; улетку будзе прасіць, і няма.
5 Рада ў сэрцу людзіны — глыбокія воды, але людзіна разумная высіле іх.
6 Множасьць людзёў весьцяць кажны свае міласэрдзе, але верную людзіну хто можа знайсьці?
7 Справядлівы ходзе ў сваёй нявіннасьці; дзеці ягоныя дабраславёныя просьле яго.
8 Кароль, седзячы напасадзе суду, разьвявае ачыма сваімі ўсе благое.
9 Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца свае, я чысты ад грэху свайго?»
10 Неаднолькавая вага, неаднолькавая мера, адно й другое — агіда СПАДАРУ.
11 Нават із учынкаў ягоных пазнаюць дзяцюка, ці чыстая і ці пасьцівая дзейнасьць ягоная.
12 Вуха чуе й вока бача; СПАДАР стварыў таксама абодва іх.
13 Ня любі сну, каб не зьбяднець; адчыні вочы свае, і досыць будзеш мець хлеба.
14 «Благое, благое», кажа купляньнік, але, адышоўшы, хваліцца.
15 Ё золата і множасьць рубінаў, але дарагая судзіна вусны веды.
16 Вазьмі адзецьце ягонае, бо ён ручаў за чужніка, і за чужых зарука ягоная.
17 Салодкі людзіне хлеб маны, адлі напоўняцца вусны ягоныя жвірам.
18 Замеры мацуюцца парадаю, і з плянамі вядзі вайну.
19 Хто адкрывае тайну, тый ходзе як язычнік; дык не задавайся з тым, хто шырака рашчыняе вусны свае.
20 Хто клінець айца свайго альбо маці сваю, сьветач таго згасьне сярод глыбокае цемры.
21 Спадак, спачатку борзда адзяржаны, наапошку ня будзе дабраславёны.
22 Не кажы: «Я адплачу за благое», але спадзявайся на СПАДАРА, і Ён паможа табе.
23 Агіда СПАДАРУ неаднолькавая вага, і ашукныя шалькі — ня добра.
24 Ад СПАДАРА ступы мужа, а чалавек як жа сьцяме дарогу сваю?
25 Пасадка людзіне ў пасьпеху сказаць «пасьвячанае» і па абятніцах скумаць.
26 Расьцяруша нягодных кароль мудры і аберне на іх малацьбянае кола.
27 Душа людзіны сьвечка СПАДАРОВА, — соча ўвесь нутр жывата ягонага.
22 Міласэрдзе а праўда сьцерагуць караля, і паддзержуецца міласэрдзям пасад ягоны.
29 Пазор маладзёнаў — дужасьць іхная, і вялічча старых — сівізна.
30 Сінякі вытняў — лекі ад ліха, і розкі нутру жывата.

Кніга Прыказяў Салямонавае, 20 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.