Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыказі Салямонавы | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Мудры сын слухае навукі айцоўскае, але насьміханьнік ня слухае крыку.
2 З пладоў вуснаў людзіна паспытаецца дабра, але душа выступнікаў — ґвалту.
3 Хто сьцеражэць вусны свае, сьцеражэць душу сваю; хто зявае, будзе мець зьнішчэньне.
4 Душа ленага жадае, але дарма, душа ўлеглівага будзе сытая.
5 Ману ненавідзе справядлівы, але нягодны абрыдны й сароме.
6 Справядлівасьць крые беззаганнага дарогаю сваёю, але нягоднасьць ськідае грэшніка.
7 Іншы прыдаецца багатым, а іншы зь вялікім багацьцям бедніцца.
8 Багацьце людзіны — выкуп за жыцьцё, бедны ня слухае крыку.
9 Сьвятло справядлівых цеша, але сьвечка нягодных згасьне.
10 Адно з пыхі бывае вада, але з тымі, што радзяцца — мудрасьць.
11 Багацьце, благім парадкам прыдбанае, менее, а спакваля зьбіраючы множа.
12 Спадзева, што доўжыцца — боль сэрца, але здойсьненае жаданьне — дзерва жыцьця.
13 Хто грэбуе словам, тый будзе зьнішчаны; а хто баіцца расказаньня, адзяржыць заплату.
14 Права мудрага — жарало жыцьця, ад пасадак сьмерці адхінаючае.
15 Добры розум даець ласку, але дарога выступнікаў цяжкая.
16 Кажны разважны дзее ўмела, але неразумны пашырае сваю дурноту.
17 Нягодны пасланец лучае ў бяду, але верны пасол — леча.
18 Беднасьць а сорам таму, хто адхінае навуку; а хто зважае на ўпікі, будзе паважаны.
19 Здойсьненае жаданьне прыемна душы, адварачацца ад ліха — агіда неразумным.
20 Хто ходзе з мудрымі, будзе мудрым, але таварыш неразумных зьнішчэе.
21 Ліха жанецца за грэшнікамі, але справядлівым будзе адплачана дабром.
22 Добры пакідае спадак унукам, але схавана справядліваму багацьце грэшніка.
23 Шмат еміны на ніве бедных, але гінуць зь бяспраўя.
24 Хто жалее розкі свае, тый ненавідзе сына свайго; але хто любе яго, тый упару карае яго.
25 Справядлівы есьць, каб досыць учыніць душы сваёй, але жывот нягодных будзе ў нястачы.

Кніга Прыказяў Салямонавае, 13 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.