Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I адказаў Еліфаз Феманянін, і сказаў:
2 «Калі паспробуем сказаць да цябе слова, — ці ня цяжка будзе табе? адылі, хто можа забараніць слова?
3 Вось, ты навучаў шмат каго, і кволыя рукі ты паддзержаваў,
4 Таго, што спатыкнуўся, падыймалі словы твае, і калені, што гнуліся, ты сіліў.
5 А цяпер дайшло да цябе, і ты скволеў; дакранулася да цябе, і ты ўзрушаешся.
6 Ці ня мае быць боязьнь твая даверам табе, надзеяю тваёю а пасьцівасьцяй дарогаў тваіх?
7 Успомні ж, хто тый нявінны, што загінуў бы, і йдзе справядлівыя былі выкаранены?
8 Як я бачыў, тыя, што аралі бяспраўе й сеялі нягоднасьць, жнуць тое самое,
9 Ад дзьмухненьня Божага гінуць і ад Духу гневу Ягонага чэзнуць.
10 Равеньне лява й голас лявіцы моўкнуць, і зубы левянят крышацца;
11 Стары леў гіне без здабытку, і дзеці лявіцы рассыпаюцца.
12 I вось, цікаючыся, прышло да мяне слова, і вуха мае прыняло штось ад яго.
13 Сярод думак праз ночныя відзені, як сон мора людзёў,
14 Агарнуў мяне жах а дрыгота, і шмат касьцей маіх зьлякаў.
15 I дух прайшоў над імною; дубка сталі валасы ў мяне.
16 Ён стаў, — але я ня мог пазнаць выгляду ягонага, — абраз быў перад ачыма маімі; цішыня, тады я пачуў голас:
17 “Ціж можа чалавек быць справядліўшы за Бога? ці можа мужчына быць чыстшы за тога, хто яго ўчыніў?
18 Нават слугам Ён сваім не давярае, і ў вангілах Сваіх Ён цяме заганы;
19 I пагатове жывучыя ў гліняных дамох, каторых под у парахне, каторыя крышацца, як ад молі.
20 З раньня да вечара яны раскладаюцца, і бяз увагі на іх на векі гінуць.
21 Ці не аддаляюць перавагу іхную ў іх? Паміраюць яны, ды бяз мудрасьці”.

Кніга Ёвава, 4 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.