Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Ці ведаеш ты час, калі родзяць гаравыя козы? Цяленьне ланяў ці назіраў ты?
2 Ці можаш вылічыць месяцы цяжарнасьці? I ці ведаеш пару, калі яны родзяць,
3 Як клякаюць, прыводзячы сваіх патомкаў, і болі іхныя пакідаюць іх?
4 Дужэюць дзеці іхныя, растуць, як збожжа, адыходзяць і не зварачаюцца да іх.
5 Хто паслаў на волю дзікога асла? Хто распутаў хіжага асла,
6 Катораму даў сьцеп на дом, і сялібы яго — салоная зямля?
7 Ён сьмяецца з груду месцкага і крыкаў паганятага ня чуе.
8 Знаходы на горах — паста ягоная, і кажнае зяленіва соча.
9 Ці захоча тур служыць табе й пераначуе ля ясьляў тваіх?
10 Ці прывяжаш яго да баразны паварозам, альбо ці ён будзе скрадзіць даліну за табою?
11 Ці здасіся на яго, бо яго сіла вялікая, і пакінеш яму цяжкую работу сваю?
12 Ці давяраеш яму, што ён зьверне сяўбу тваю і да току твайго зьбярэць?
13 Крылы пявучых птушак весела махаюць, або крыло стравуса а пер’е ягонае.
14 Ен пакідае яечкі свае на зямлі, і на пяску грэе іх,
15 I забываецца, што нага можа расьціснуць іх, і палявы зьвер можа растаптаць іх.
16 Ён зацьвярдзелы да дзяцей сваіх, быццам яны не яго; хоць праца ягоная будзе дармавая, не баіцца адылі;
17 Бо Бог спабыў яго мудрасьці й ня ўзычыў яму кемнасьці.
18 А як да гары ён падыймаецца, тады сьмяецца з каня й коньніка яго.
19 Ці ты даў каню сілу, адзеў шыю яго грываю?
20 Ці можаш ты спудзіць яго, як шаранчу? Харашыня хропу ягонага — жах!
21 Ён капае ў даліне й вяселіцца ў сіле; ён ідзець наўпярэймы зброі.
22 Ён сьмяецца із страху, і не лякаецца, і не адварачаецца ад ляза мяча.
23 Над ім гучыць сагайдак, зіхціць дзіда а пушчальная дзіда.
24 У шуме а шале ён глытае зямлю і ня вера, што ё гук трубы.
25 У часе трубеньня ён іржэць: “Іга-га!” Ён здалеку чуе бітву, гоман вайводцаў і трубеньня.
26 Ці тваёй мудрасьцю ўзьлятае крумкач і распушчае крылы свае на паўдня?
27 Ці на твае словы ўзьнімаецца арол і ўець гняздо свае на вышыні?
28 На скале ён жывець і начуе на рагу скалы а гораду,
29 Стуль выглядае сабе жыр, і далёка бачаць яго вочы.
30 Дзеці ягоныя ссуць кроў, і йдзе забітыя, там ён».

Кніга Ёвава, 39 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.