Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I далей гукаў Елігу, і сказаў:
2 «Патрывай імне крыху, і я пакажу табе, бо яшчэ ё ўзглядам Бога словы.
3 Прынясу веданьне свае здалеку і аддам справядлівасьць Учыніцелю свайму;
4 Бо запраўды не манлівыя словы мае, з табою дасканальны ў веданьню.
5 Вось, Бог магучы, але ня грэбуе. Ён магучы сілаю сэрца.
6 Ён не ажыўляе нягоднага, але права ўбогім даець.
7 Ён не адварачае ад справядлівага аччу Сваіх, але з каралямі на пасадзе садзе іх навекі і вывышае іх;
8 I калі яны спутаны зялезьзям, і ўзяты ў палон паварозамі гароты,
9 Тады Ён азнаймляе ім іхны ўчынак і іхныя выступы, бо яны ўмацаваліся.
10 Адкрывае вушы іхныя да навукі й кажа, каб яны адвярнуліся ад бяспраўя.
11 Калі паслухаюць і будуць служыць Яму, то скончаць дні свае ў дабрабыце і гады свае ў любаце.
12 Але калі ня слухаюць, то будуць зьнішчаны мячом і сканаюць бязь сьведам’я.
13 Двудушныя сэрцам зьбіраюць гнеў; яны ня крычаць, бо Ён зьвязаў іх.
14 Паміраюць у маладосьці душы іхныя, і жыцьцё іхнае меж бязуляў.
15 Ён вывальняе зьбедаваных ізь бяды іхнае, і адкрывае вушы іхныя ў нядолі.
16 Ён нават цябе вывеў бы з уціску на прастору, няма сьціску там, і стаўлянае на стол твой было б поўнае туку.
17 I судам нягоднікавым ты поўны; суд а справядлівасьць падпіраюць цябе.
18 Бо ё гнеў, глядзі, каб ня вывеў цябе вытням; і вялікі выкуп не адхінець цябе.
19 Ці зважа Ён на багацьце твае? Ані на золата, ані на ўсю магутнасьць сілы.
20 Не жадай тае ночы, калі люды будуць узьняты зь месца свайго.
21 Сьцеражыся, ня сьхінайся да бяспраўя, бо яго ты валей абраў чымся гароту.
22 Вось, Бог высокі магутнасьцю Сваёй; хто падобны да Яго вучыцель?
23 Хто прызвачыў Яму дарогу Ягоную альбо хто можа сказаць: “Ты зрабіў крыўду”?
24 Памятуй узьвялічаць справу Ягоную, каторую людзі аглядалі.
25 Кажны чалавек аглядае яе; людзіна прыглядаецца да яе здалеку.
26 Вось, Бог высокі й нязнаны; лік год Ягоных няскумальны.
27 Ён зьбірае каплі вады, Ён сточуе мыглу Сваю ў дождж,
28 Каторы нябёсы ільлюць далоў і капаюць на чалавека ў множасьці.
29 Ці можа спатачыць хто пашырэньне булакоў, грукат будану Ягонага?
30 Вось, Ён пашырае сьвятліню на яго й пакрывае карані мора;
31 Бо гэтым Ён судзе люды, даець еміну ў множасьці.
32 Ён пакрывае сьвятло далонямі Сваімі і расказуе яму праз сустрэчы.
33 Агалашае Яго грукат Ягоны, і статак таксама празь Яго ўзыход.

Кніга Ёвава, 36 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.