Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I дваццаць чацьвертага дня гэтага месяца зьберліся сынове Ізраелявы — постуючыя, і ў зрэб’ю і з попелам на сабе.
2 I аддзялілася насеньне Ізраелява ад усіх чужнікоў, і сталі, і спавядаліся з грахоў сваіх і зь бяспраўяў айцоў сваіх.
3 I стаялі на сваім месцу, і чэцьверць дня чыталі з кнігі Закону СПАДАРА, Бога свайго, і чэцьверць спавядаліся а кланяліся СПАДАРУ, Богу свайму.
4 I сталі на вышках зь Левітаў: Ешуа а Вань, Кадмель, Шэваня, Бунь, Шэрэва, Бань, Хенані, і гукалі вялікім голасам да СПАДАРА, Бога свайго.
5 I сказалі Левітаве — Ешуа а Кадмель, Бань, Гашалнея, Шэрэва, Года, Шэваня, Петага: «Станьце, дабраслаўце СПАДАРА, Бога свайго, ад веку аж навекі. Хай дабраславяць славутае імя Твае, і няхай яно ўзьвялічыцца над усі дабраславенствы а хвалу!
6 Ты ё Тый, СПАДАРУ, што сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёс з усім войскам іх, зямлю а ўсе, што на ёй, моры а ўсе, што ў іх; і Ты жывіш усіх; і войска нябёснае Табе кланяецца.
7 Ты ё Тый, СПАДАРУ Божа, што абраў Абрама, і вывеў яго з Ура Хальдэйскага, і даў яму імя Абрагам,
8 I знайшоў сэрца ягонае верным перад Сабою, і ўчыніў зь ім змову, каб даць насеньню ягонаму зямлю Канаанаў, Гэцічаў, Аморэяў а Перэзэаяў а Евусэяў а Ґерґесэў; і Ты споўніў слова Свае, бо Ты справядлівы.
9 Ты абачыў гароту бацькоў нашых у Ягіпце, і галашэньне іхнае пачуў ля Чырвонага мора.
10 I даў знакі а чудосы на фараону, і на ўсіх слугах ягоных і на ўсім людзе зямлі ягонае, бо Ты ведаў, што яны задумлялі ліха на іх, і зрабіў Ты сабе імя дагэтуль.
11 Ты прадзяліў перад імі мора, і яны сярод мора прайшлі па сушы, і тых, што гналіся за імі, ты ўкінуў у глыбіні, як камень у вялікія воды.
12 У стаўпе болачным Ты вёў іх удзень і ў стаўпе агняным — ночы, каб сьвяціць ім дарогу, кудэй ісьці ім.
13 I зышоў Ты на гару Сынай, і гукаў зь імі зь неба, і даў ім справядлівыя суды, праўдзівыя правы, добрыя ўставы а расказаньні;
14 I сьвятую сыботу Сваю азнайміў ім, і расказаў ім расказаньні, уставы а правы рукою Масея, слугі Свайго.
15 I хлеб ізь неба Ты даваў ім у галадоў іхную, і ваду із скалы тачыў ім у смазе іхнай, і сказаў ім прыйсьці адзяржаць на спадак зямлю, праз каторую Ты падняў руку даць ім.
16 Але яны а бацькі нашыя задумлялі ліха, і скалянілі завыйкі свае, і ня слухалі расказаньняў Тваіх;
17 I адмовіліся слухаць, і ня ўспомнелі чудосаў Тваіх, што Ты ўчыніў у іх, і скалянілі шыі свае, і ў сваёй упорлівасьці ўстанавілі правадыра, каб зьвярнуцца да няволі свае. Але Ты Бог дараваньняў, ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а вельма міласэрны, і не пакінуў іх.
18 Нават, як яны зрабілі сабе выліванае цялё й сказалі: “Гэта бог твой, што вывеў цябе зь Ягіпту”, і рабілі вялікія блявузґаньні;
19 Але Ты, зь вялікае бачнасьці Свае не пакінуў іх на пустыні: стоўп болачны не адходзіў ад іх у дзень, каб весьці іх па дарозе, і стоўп агняны — ночы, каб сьвяціць ім па дарозе, кудэй ім ісьці.
20 I Ты даў ім Духа Свайго добрага, каб навучаць іх, і манну Сваю не адыймаў ад вуснаў іхных, і ваду даваў ім прагнаць смагу іхную.
21 I сорак год Ты жывіў іх на пустыні; яны ня мелі нястачы; адзецьці іхныя не старэлі, і ногі ня пухлі.
22 I Ты даў ім гаспадарствы а люды, і надзяліў ім кажны куток, і яны апанавалі зямлю Сыгона, і зямлю караля Гэшбонскага, і зямлю Оґа, караля Вашанскага.
23 I сыноў іхных Ты размножыў, як зоры нябёсныя, і прывёў іх да тае зямлі, праз каторую Ты казаў бацьком іхным, што яны прыйдуць дзяржаць яе.
24 I ўвыйшлі сынове іхныя, і апанавалі зямлю. I Ты ўслышыў перад імі жыхараў зямлі, Канаанаў, і аддаў іх у рукі іхныя, і каралёў іхных, і люды зямлі, каб яны рабілі зь імі подле волі свае.
25 I заваявалі яны ўмацаваныя месты й сытую зямлю, і замелі дамы, поўныя ўсялякага дабра, копані, вінныя а аліўныя сады і множасьць садовых дзерваў. Дык яны елі, і пад’елі, і ўеліся, і раскашаваліся ў Тваёй вялікай дабрыні;
26 Але яны спрацівіліся а збунтаваліся супроці Цябе, і закінулі Права Твае за хрыбет свой, і забівалі прарокаў Тваіх, каторыя сьветчылі супроці іх, каб навярнуць іх да Цябе, і зрабілі вялікія блявузґаньні.
27 I Ты аддаў іх у рукі ўцісканьнікаў іхных, каторыя немарасьцілі іх. I часу бяды свае яны галасілі да Цябе, і Ты зь нябёс выслухаваў і, подле шмат якіх бачнасьцяў Сваіх, Ты даваў ім ратаваньнікаў, каторыя ратавалі іх ад рукі ўцісканьнікаў іхных.
28 Як жа супакоеваліся, то ізноў пачыналі рабіць ліха перад відзеньням Тваім, і Ты пакідаў іх у руках непрыяцеляў іхных, і яны панавалі над імі. Але як яны зьвярнуліся а галасілі да Цябе, Ты выслухаваў іх ізь нябёс і выбаўляў іх шмат разоў, подле бачнасьцяў Сваіх.
29 Ты сьветчыў ім зьвярнуцца да Права Твайго, але яны задумлялі ліха й ня слухалі расказаньняў Тваіх а судоў Тваіх, каторымі жыў бы чалавек, калі б паўніў іх, але грашылі супроці іх, і адхінулі плечы свае, і скалянілі завыек свой, і ня слухалі.
30 I Ты адвалок дзеля іх шмат год, і сьветчыў ім Духам Сваім прарокамі Сваімі; але яны не прыслухаліся. I Ты аддаў іх у руку людам земляў.
31 Але, зь вялікае бачнасьці Свае, Ты ня выгубіў іх сусім чыста ані пакінуў іх, бо Ты Бог ласкучынюшчы а спагадлівы.
32 Дык цяпер, Божа наш, Божа вялікі, магутны а страшны, змову а міласэрдзе заховуючы, хай ня менее перад Табою ўся гарота, што стрэла нас, каралёў нашых, князёў нашых а сьвятароў нашых а прарокаў нашых а бацькоў нашых а ўвесь люд ад часу каралёў Асырскіх аж дагэтуль.
33 Ты, адылі, справядлівы ў вусім, што прышло на нас, бо Ты рабіў праўдзіва, а мы рабілі нягодна.
34 Ані каралёве нашы, князі нашы, сьвятарове нашы ані айцове нашы не дзяржалі Права Твайго ані прыслухаліся да расказаньняў Тваіх а сьветчаньняў Тваіх, каторымі Ты сьветчыў ім.
35 Бо яны ня служылі Табе ў каралеўстве сваім ані ў вялікім дабру, што Ты даваў ім, ані ў прасторнай а сытой зямлі, каторую Ты даў ім, ані адвярнуліся ад нягодных учынкаў сваіх.
36 Вось, мы нявольнікі цяпер і на зямлі, каторую Ты даў бацьком нашым есьці плады яе й дабро яе, вось, мы нявольнікі на ёй.
37 I яна даець шмат уроду каралём, хаторых Ты пастававіў над намі за грахі нашы. Яны самадумам пануюць таксама над целамі нашымі й над статкам нашым; а мы ў вялікім уціску.
38 I з прычыны ўсяго гэтага мы робім змову цьвярдую й падпісуем, а князі нашы, Левітаве, сьвятарове прыкладаюць пячаць».

Кніга Нэгэміна, 9 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.