Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І ўвесь люд зьберся, як адзін чалавек, на вуліцы, каторая перад Вадзяною брамаю, і сказалі пісьменьніку Езру, каб прынёс кнігу Закону Масеявага, каторы СПАДАР расказаў Ізраелю.
2 Першага дня сёмага месяца, сьвятар Езра прынёс Закон перад грамаду, што складалася, ад мужчыны аж да жонкі і ўсіх, што маглі цяміць;
3 I чытаў зь яго перад вуліцаю, што перад Вадзяною брамаю, ад сьвету аж да палудня перад мужчынамі а жанкамі а ўсімі, каторыя маглі цяміць; і вушы ўсяго люду былі нахінуўшыся да кнігі Закону.
4 I стаяў пісьменьнік Езра на дзярвяным узвышшу, каторае зрабілі дзеля гэтага; а ля яго, па правай руццэ ягонай, стаялі Матыфа а Шэма а Аная а Ура а Гілка а Маасэя, а па левай руццэ ягонай Педая а Місайла а Малхія а Гашум а Гашбадана, Захара, Мешулам.
5 I адчыніў Езра кнігу на ачох усяго люду, бо ён стаяў вышэй чымся ўвесь люд; і як ён адчыніў яе, увесь люд устаў.
6 I дабраславіў Езра СПАДАРА, Бога вялікага. I ўвесь люд адказаў: «Амін, амін», падыймаючы ўгару рукі свае; і нахінуліся й пакланіліся СПАДАРУ відзеньням да зямлі.
7 Іешуа а Вані а Шэрэва а Ямін, Аккуў, Шаўветай, Года, Маасэя, Келіта, Азара, Ёзавад, Ганан, Пелая а Левіты зьясьнілі люду Закон, а люд стаяў на сваім месцу.
8 I чыталі выразьліва з кнігі Закону Божага, і паказавалі значаньне, і яны цямілі чытанае.
9 I Негэма, ён жа Тыршафа, і Езра сьвятар, пісьменьнік, і Левітаве, што зьясьнялі люду, сказалі ўсяму люду: «Дзень гэты сьвяты СПАДАРУ, Богу вашаму, ня будзьце ў жалобе і ня плачча»; бо ўвесь люд плакаў, слухаючы словы Закону;
10 I сказаў ім: «Пайдзіце, ежча сытое, і піце салодкае, і пасылайце часьці тым, у каго нічога не прыгатавана; бо дзень гэты сьвяты СПАДАРУ нашаму. I ня смуціцеся, бо радасьць СПАДАРОВА пасіленьне ваша».
11 I Левітаве супакоевалі ўвесь люд, кажучы: «Перастаньце, бо дзень гэты сьвяты, ня смуціцеся».
12 I пайшоў увесь люд есьці а піць а пасылаць часьці а сьвяткаваць ізь вялікай весялосьцяй; бо ўцямілі словы, каторыя сказалі ім.
13 Назаўтрае зьберліся галавы айцоў усяго люду, сьвятарове а Левітаве да пісьменьніка Езры, каб ён зьясьніў ім словы Закону.
14 I знашлі напісанае ў Законе, каторы СПАДАР даў Масеям, каб жылі сынове Ізраелявы ў буданох у сьвята, сёмага месяца.
15 I затым абясьцілі а агаласілі па ўсіх местах і ў Ерузаліме, кажучы: «Пайдзіце на гару і нясіце гальлё аліўнае а гальлё дзікіх аліўкаў а гальлё міртавае а гальлё пальмавае а гальлё дзерваў густых, каб зрабіць буданы подле напісанага».
16 I пайшоў люд, і прынесьлі, і зрабілі сабе буданы, кажны на сваёй страсе, і на панадворках сваіх, і на панадворках дому Божага, і на вуліцы Вадзяное брамы, на вуліцы брамы Яхрэмавае.
17 I зрабіла буданы ўся грамада тых, што зьвярнуліся з палону, і сядзелі ў буданох. Не рабілі так сынове Ізраелявы ад дзён Ігошуі Нунянка аж дагэтуль. I была радасьць вельма вялікая.
18 I чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. I сьвяткавалі сьвята сем дзён, а восьмага дня быў урочысты збор, подле ўставы.

Кніга Нэгэміна, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.