Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I быў вялікі крык люду а жанок ягоных на братоў сваіх Юдэяў.
2 I ё, што кажуць: «Нас, сыноў нашых а дачок нашых шмат; затым мы бярэм збожжа, каб мы маглі есьці й жыць».
3 Ё й такія, што кажуць: «Полі свае, вінішчы свае а дамы свае мы застаўляем, каб купіць збожжа, бо голад».
4 Ё, што кажуць: «Мы пазычаем срэбра на падачкі каралю на свае полі а вінішчы;
5 Ціж у нас не такія целы, якія ў братоў нашых? і сынове нашыя такія ж, як сынове іхныя; і вось, мы мусім аддаваць у няволю за слугаў сыноў сваіх а дачкі свае, а некатрыя з дачок нашых адданы ў няволю; і ня маем змогі выкупіць іх, бо ў іншых людзёў нашы полі а вінішчы».
6 I я вельма засердаваў, як пачуў іхны крык а гэтыя словы.
7 I ўзрушыла мяне сэрца мае, і сьперачаўся з панамі а дзяржаўцамі, і сказаў ім: «Вы вымагаеце надзвычайных працэнтаў кажны з брата свайго». I я зьбер вялікую грамаду супроці іх,
8 I сказаў ім: «Мы подле свае магчымасьці выкупілі братоў сваіх, Юдэяў, каторыя былі праданы паганам, а вы навет будзеце прадаваць братоў сваіх, альбо будзеце прадаваць іх нам?» Яны маўчэлі й нічагусенькі не знаходзілі адказаць.
9 I я сказаў: «Ня добра тое, што вы робіце. Ці не валей маеце хадзіць у боязьні Бога вашага, каб усьцерагчыся паганбеньня ад паган, непрыяцеляў нашых?
10 I таксама я, браты мае а дзяцюкі мае прызначылі ім срэбра а збожжа. Калі ласка, даруйма працэнты гэтыя!
11 Зьвярніце ж ім ад сядні полі іхныя, вінішчы іхныя, аліўнікі іхныя а дамы іхныя, таксама працэнты за срэбра а збожжа, новае віно а аліву, каторых вымагаеце ад іх».
12 I яны сказалі: «Зьвернем і ня будзем ад іх вымагаць; зробім так, як ты кажаш». I пагукаў я сьвятароў, і расказаў ім даць прысягу, што яны так зробяць.
13 Таксама заўлоньне свае вытрусіў і сказаў: «Гэтак вытрусе Бог кажнага чалавека, каторы не дастое пры слове гэтым, з дому ягонага а гарапашнасьці ягонае, і гэтак хай будзе ў яго вытрушана й пуста!» I сказала ўся грамада: «Амін!» і ўславілі Бога. I зрабіў люд подле слова гэтага.
14 Таксама адгэнуль, як я быў прызнаны за вайводу іхнага ў зямлі Юдэйскай, ад дваццатага году да трыццаць другога году караля Артаксэркса, двананцадь год, я а браты мае ня елі хлеба вайводзкага.
15 А першыя вайводы, каторыя былі да мяне, цяжарылі люд і бралі зь яго хлеб а віно, апрача сараку сыкляў срэбра; нават і дзяцюкі іхныя панавалі над людам. Я ж так не рабіў, з боязьні Божае.
16 I таксама работу на гэнай сьцяне я праводзіў далей; і палёў мы ня куплялі; і ўсі дзяцюкі мае зьбіраліся туды на работу.
17 Юдэяў а дзяржаўцаў па сто пяцьдзясят чалавекаў апрача прыходзячых да нас із акалічных паган, бывала за сталом у мяне.
18 I во што было гатавана на адзін дзень: адзін вол, шэсьць выборных авец і птушкі гатавалі ў мяне; і за дзесяць дзён шмат выходзіла ўсялякага віна. I пры гэтым хлеба вайводзкага я не вымагаў, бо цяжкая служба на люду гэтым.
19 Успомні, Божа мой, на дабро імне ўсе, што я зрабіў люду гэтаму!

Кніга Нэгэміна, 5 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.