Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Але сталася, што як пачуў Санвалат, што мы станавілі сьцяну, ён узгарэўся, і вельма загневаўся, і насьміхаўся зь Юдэяў;
2 I гукаў пры братох сваіх а пры Самарскіх ваенных людзёх, і сказаў: «Што робяць гэныя небаракі Юдэі? няго ж ім гэта дазволяць? няго ж будуць яны абракаць аброкі? няго ж яны калі-колечы скончаць? няго ж яны ўскрэсяць камяні з кучаў шумецьця, ды яны ж спалены?»
3 А Това Амонянін быў ля яго і сказаў: «Няхай яны становяць, як узыйдзе ліс, разбура іх каменную сьцяну».
4 Пачуй, Божа наш, бо мы пагрэбаваны, і абярні паганьбеньне іхнае на іх собскую галаву, і аддай іх на грэбаваньне ў зямлі паланеньня;
5 І ня крый бяспраўяў іхных, і грэх іхны хай ня будзе выцерты перад Табою, бо яны зьнемарасьцілі будуючых!
6 I станавілі мы сьцяну, і была сьцяна ўся злучана да палавіцы яе, бо люд быў шчыры да работы.
7 Але сталася: як пачуў Санвалат а Това а Арабаве а Амоняне а Ашдодзяне, што ўдалася паправа сьценаў Ерузаліму, што праломы пачалі зарабляць, дык яны ўзгарэліся вельмі.
8 I змовіліся ўсі разам пайсьці вайною на Ерузалім і зрабіць нам замятню.
9 Мы ж маліліся Богу свайму і станавілі ад іх старожу ўдзень і ночы, дзеля іх.
10 Але Юдэі сказалі: «Скволела сіла ў нашэньнікаў, а шумецьця шмат; няма ў нас змогі станавіць сьцяну».
11 I казалі ґвалтоўнікі нашы: «Не даведаюцца й не абачаць, як мы ўвыйдзем у сярэдзіну іх, і пераб’ем іх, і запынім работу».
12 I было як прышлі Юдэі, што жылі ля іх, і казалі нам разоў дзесяць зусюль: «Яны прыдуць на нас».
13 I ў нізінных месцах ля места, за сьцяною, на месцах сухіх пастанавіў я люд па радзімах іхных зь мячамі іхнымі, зь дзідамі іхнымі а з лукамі іхнымі.
14 I агледзеў я, і стаў, і сказаў паном а дзяржаўцам а засталаму люду: «Ня бойцеся іх; помніце СПАДАРА вялікага а страшнага, і біцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх а за дачкі свае, за жонкі свае а за дамы свае».
15 I сталася, як пачулі непрыяцелі нашы, што гэта нам ведама, то Бог зьнішчыў ізраду іхную, і мы зьвярнуліся ўсі да сьцяны, кажны да работы свае.
16 I было адгэнуль: палавіца маіх дзяцюкоў рабіла, а другая палавіца іх дзяржала дзіды, шчыты а лукі а панцыры; а князі за ўсім домам Юдзіным.
17 Тыя, што будавалі на сьцяне, і тыя, што насілі цяжары, і што накладалі, кажны аднэю рукою рабіў, а ў другой руццэ дзяржаў зброю.
18 I кажны будаўнік быў паперазаўшыся мячом па сьцёгнах сваіх, і будаваў. А трубель быў пры імне.
19 I я сказаў вольнікам а дзяржаўцам а засталаму люду: «Работа вялікая а шырокая, і мы аддзяліліся на сьцяне адзін ад аднаго;
20 У якім месцу вы пачуеце гук трубы, туды зьбірайцеся да нас, Бог наш будзе ваяваць за нас».
21 Гэтак мы рабілі работу; і палавіца зь іх дзяржала дзіды ад сьвітаньня аж да паказаньня зораў.
22 Таксама ў тым часе сказаў я люду, каб кажны зь дзяцюком сваім начавалі ў Ерузаліме, — і былі яны ў нас ночы вартаю, а ўдзень на рабоце.
23 Дык ані я, ані браты мае, ані слугі мае, ані людзі варты, што прапушчалі мяне, ніхто з нас ня ськідаў адзецьцяў сваіх. Ніхто яго ня ськіне, адно ля вады.

Кніга Нэгэміна, 4 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.