Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 24 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I во радоўкі сыном Ааронавым: сыны Ааронавы: Надаў а Авігуд, Елеазар а Іфамар.
2 Надаў а Авігуд памерлі ўперад за айца свайго, сыноў жа ня было ў іх; і затым сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар.
3 I разьдзяліў іх Давід — Садока із сыноў Елеазаровых а Агімелеха із сыноў Іфамаровых, радоўкаю подле іх радоў у службе іхнай.
4 I болей знайшлося галоўных мужоў із сыноў Елеазаровых, чымся із сыноў Іфамаровых. I былі яны разьдзелены: сыном Елеазаровым шаснанцацёх галоўных мужоў дому айцоў іхных, а сыном Іфамаровым асьмёх подле дому айцоў іхных.
5 I разьдзялілі іх жэрабям адных ад адных; бо былі старшыя над сьвятыняю і старшыя Божыя із сыноў Елеазаровых і із сыноў Іфамаровых.
6 I запісаў іх Шэмая Нефанэленак, пісар ізь Левітаў, перад відам караля а князёў, і перад сьвятаром Садокам а Агімелехам Авафаронкам, і перад галавою айцоў сьвятароў а Левітаў: адзін дом айцоўскі ўзяты Елеазару і адзін Іфамару.
7 I выпала жэрабя першае Егоярыву, Едаі другое,
8 Гарыму трэйцяе, Сэорыму чацьвертае,
9 Малхію пятае, Міяміну шостае,
10 Гаккоцу сёмае, Авію восьмае,
11 Ешую дзявятае, Шэхані дзясятае,
12 Еляшыву адзінанцатае, Якіму двананцатае,
13 Гупу трынанцатае, Ешэвеву чатырнанцатае,
14 Вілзе пятнанцатае, Імеру шаснанцатае,
15 Гэзыру сямнанцатае, Гапіцэцу асьмінанцатае,
16 Петагу дзевятнанцатае, Езэкіелю дваццатае,
17 Яхіну дваццаць першае, Ґамулу дваццаць другое,
18 Дэлаі дваццаць трэйцяе, Маазі дваццаць чацьвертае.
19 Гэта прызначаньне ім у службе іхнай прыходзіць да дому СПАДАРОВАГА, подле звычаю іхнага пад Ааронам, айцом іхным, як расказаў СПАДАР, Бог Ізраеляў.
20 I засталыя із сыноў Левавых: із сыноў Амрамовых: Шуваель; із сыноў Шуваелявых: Егда;
21 Ад Рэгавы: із сыноў Рэгавіных галоўны Іша;
22 Ад Іцгара: Шеломоф; із сыноў Шэломофавых: Ягаф;
23 Із сыноў Гэўрона: Ера, Амарв другі, Ягазель трэйці, Екамеам чацьверты.
24 Із сыноў Узелявых: Міха; із сыноў Мішыных: Шамір.
25 Брат Мішын Іша; із сыноў Ішыных: Захара.
26 Сыны Мераравы: Маглі а Мушы; із сыноў Яазі: Бено.
27 Із сыноў Мерары зь Яазі: Бено а Шогам а Заккур а Іўры.
28 У Маглі — Елеазар; у яго сыноў ня было.
29 У Кіша: із сыноў Кішавых: Ерагмель.
30 Сыны Мушавы: Маглі а Едэр а Ерымоф. Гэта сынове Левітаў подле дому айцоў іхных.
31 I кідалі таксама яны на жэрабя, аднолькава з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад відам караля Давіда а Садока а Агімелеха і перад галавамі айцоў сьвятарскіх а левіцкіх: галоўныя айцове аднолькава зь меншым братам сваім.

Першая кніга Летапісу, 24 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.