Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гаспадарстваў | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася, як Салямон скончыў станавіць дом СПАДАРОЎ і дом каралеўскі і ўсе зычанае Салямонам, што ён хацеў зрабіць,
2 Што зьявіўся Салямону СПАДАР другім наваратам, як зьявіўся яму ў Ґівеоне.
3 I сказаў яму СПАДАР: «Я пачуў маленьне твае, каторым ты маліў Мяне; Я пасьвяціў гэты дом, каторы ты пастанавіў, каб палажыць імя Мае там на векі; і будуць вочы Мае а сэрца Мае там усі дні.
4 I калі ты будзеш хадзіць перад відам Маім, як хадзіў ацец твой Давід, у дасканальнасьці сэрца і шчыра, каб рабіць подле ўсёга, што Я расказаў табе, і калі будзеш дзяржаць уставы Мае а суды Мае,
5 То Я пастанаўлю каралеўскі пасад твой над Ізраелям на век, як Я казаў айцу твайму Давіду, кажучы: “Ня будзе адцяты ў цябе муж ад пасаду Ізраелявага”.
6 Калі ж чыста адступіце вы а сынове вашыя ад Мяне, і ня будзеце дзяржаць расказаньні Мае а ўставы Мае, каторыя Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць іншым багом і кланяцца ім;
7 То Я адатну Ізраеля зь віду зямлі, каторую Я даў ім, і дом, каторы Я пасьвяціў імені Свайму, адхіну ад віду Свайго, і будзе Ізраель прыказьзю а прымаўкаю памеж усіх людаў.
8 I з дому гэтага, дарма што ён высокі, кажны, што будзе праходзіць ля яго, зумеецца а сьвісьне, ды скажуць: “За што СПАДАР учыніў так із гэтаю зямлёю і з гэтым домам?”
9 I скажуць: “За тое, што яны пакінулі СПАДАРА, Бога свайго, каторы вывеў айцоў іхных ізь зямлі Ягіпецкае, і ўхапіліся за іншых, і кланяліся ім, і служылі ім, — за гэта навёў на іх СПАДАР усе гэтае ліха”».
10 У канцы дваццацёх год, у каторыя Салямон пастанавіў два дамы, — дом СПАДАРОЎ і дом каралеўскі, —
11 А Гірам, кароль Тырскі, дастаўляў Салямону дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя й золата, усе на хаценьне ягонае; тады кароль Салямон даў Гіраму дваццаць местаў у зямлі Ґалілейскай.
12 I вышаў Гірам із Тыру паглядзець месты, што даў яму Салямон; і ён не ўпадабаў іх.
13 I сказаў: «Што гэта за месты, каторыя ты, браце мой, даў імне?» I назваў іх зямлёю Кавул, дагэтуль.
14 I паслаў Гірам каралю сто дваццаць таланяў золата.
15 I гэта прычына падачкаў, каторыя налажыў кароль Салямон, каб пастанавіць дом СПАДАРОЎ а дом свой а Міло а сьцяну Ерузалімскую а Гацор а Меґідо а Ґезэр.
16 Фараон, кароль Ягіпецкі, узышоў, і перамог Ґезэр, і спаліў яго цяплом, і Канаанян, што жылі ў месьце, пабіў, і аддаў яго як пасагу дачцэ сваёй, жонцы Салямонавай.
17 I пастанавіў Салямон Ґезэр а дольні Бефорон
18 А Ваалаф а Фадмор на пустыні ў зямлі
19 А ўсі месты на запасы, што былі ў Салямона, а месты на цялежкі а месты коньнікам а ўсе зычанае, што Салямон зычыў пастанавіць у Ерузаліме й на Лібане і ў вусёй зямлі дзяржаньня свайго.
20 На ўвесь люд, засталы ад Аморэяў, Гэцічаў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, каторыя былі ня із сыноў Ізраелявых,
21 На дзеці іхныя, засталыя просьле іх на зямлі, каторыя сынове Ізраелявы не маглі выгубіць, Салямон узлажыў на іх падачкі прымуснаю работаю дагэтуль.
22 А сыноў Ізраелявых Салямон не зрабіў нявольнікамі, але яны былі ваюнамі ягонымі а слугамі ягонымі а галоўнымі ягонымі а вайводцамі ягонымі а галоўнымі над цялежкамі а коньнікамі ягонымі.
23 Вось, галоўных ураднікаў, што былі над работаю Салямонаваю, каторыя радзілі людзёў, работу робячых, было пяцьсот пяцьдзясят.
24 Дачка ж фараонава зышла зь места Давідавага да свайго дому, каторы пастанавіў ёй Салямон; пасьлей пастанавіў ён Міло.
25 I абракаў Салямон трэйчы ў год ўсепаленьні а супакойныя аброкі на аброчніку, каторы ён пастанавіў СПАДАРУ, і кадзіў на ім перад СПАДАРОМ. I скончыў ён дом.
26 Кароль Салямон таксама зрабіў караб у Ёцыён-Ґеверу, каторы ля Елофу, на беразе Чырвонага мора, у зямлі Едомскай.
27 I паслаў Гірам на караблю сваіх слугаў карабельнікаў, зналых мора, із слугамі Салямонавымі;
28 I прыбылі яны да Офіру, і ўзялі стуль золата чатырыста дваццаць таланяў, і прывезьлі каралю Салямону.

Першая кніга Гаспадарстваў, 9 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.