Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гаспадарстваў | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I караліца Шэвы пачула праз славу Салямонаву ўзглядам імені СПАДАРОВАГА; яна прыехала выпрабаваць яго загадкамі.
2 I прыехала яна да Ерузаліму зь цяжкім паездам: зь вярблюдамі, накладзенымі пахамі, і вялікаю множасьцю золата, і дарагім каменьням; і прышла да Салямона, і гутарыла зь ім праз усе, што было ў яе на сэрцу.
3 I зьясьніў ёй Салямон усі словы ейныя, і ня было нічога няведамнага каралю, чаго б ён не зьясьніў ёй.
4 I абачыла караліца Шэўская ўсю мудрасьць Салямонаву, і дом, каторы ён пастанавіў,
5 I ежу за сталом ягоным, і як сядзелі слугі ягоныя, і ўходы слугаў ягоных, і іхныя ўборы, і чашнікаў ягоных, і ўсходы, каторымі ён узыходзіў да дому СПАДАРОВАГА; і заняло ёй дух.
6 I сказала каралю: «Праўдзівае было слова, што я чула ў сваёй зямлі праз справы твае і праз мудрасьць тваю;
7 Ня верыла я, адылі, словам, пакуль не прыбыла, і не пабачылі вочы мае: і вось, імне й палавіцы не сказалі. Перайшоў ты мудрасьцяй і багацьцям чутку, што я чула.
8 Дабраславёныя людзі твае, дабраславёныя гэтыя служцы твае, каторыя кажначасна становяцца перад табою, чуюць мудрасьць тваю!
9 Хай будзе дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы зычыў пасадзіць цябе на пасад Ізраеляў! Бо СПАДАР любе Ізраеля на векі, затым пастанавіў Ён цябе за караля, чыніць суд а справядлівасьць».
10 Дала яна каралю сто дваццаць таланяў золата, і вялікую множасьць пахаў, і дарагое каменьне; ніколі яшчэ ня прыходзіла такая множасьць пахаў, якую дала караліца Шэўская каралю Салямону.
11 I таксама караб Гірамаў, што прывозіў золата з Офіру, прывёз із Офіру вялікую множасьць чырвонага дзерва і дарагога каменьня.
12 I зрабіў кароль із гэтага чырвонага дзерва поручні да дому СПАДАРОВАГА і да дому каралеўскага, і гарпы, і псалтыры пяюном. Ніколі ня прыходзіла толькі чырвонага дзерва і ня бачана было дагэнуль.
13 I кароль Салямон даў караліцы ўсе, чаго яна зычыла й чага прасіла, звыш тога, чым падараваў яе кароль Салямон пакаралеўску. I ад’ехала яна, і паехала назад да зямлі свае, яна а ўсі слугі ейныя.
14 I была вага золата, што прыходзіла Салямону кажны год, шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць таланяў залатых,
15 Звыш тога, што ад падарожнікаў, і ад торгу купцоў, і ад усіх каралёў Арабскіх, і ад вайводцаў краю.
16 I зрабіў кароль Салямон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата; па шасьцьсот сыкляў пайшло на кажны шчыт;
17 I трыста шчытоў з каванага золата; па тры міны золата пайшло на кажны шчыт; і пастанавіў іх кароль у доме Лібанскага лесу.
18 I зрабіў кароль вялікі пасад із сланёвае косьці, пацягнуў яго ачышчаным золатам.
19 У пасадзе было шэсьць уступцоў, і верх пасаду быў круглы на задняй часьці яго, і былі поручні з абодвых бакоў месца сядзеньня, і два лявы стаялі ля поручняў;
20 I двананцаць лявоў стаялі там на шасьцёх уступцох паабапал. Ня было зроблена так у ні водным каралеўстве.
21 I ўсі судзіны піць у караля Салямона былі залатыя, і ўсе судзьдзе ў доме лесу Лібанскага з таўстога золата; із срэбра нічога ня было, бо срэбра за дзён Салямонавых мелі за нішто;
22 Бо ў караля быў на мору Тарсыскі караб із караблём Гірамовым; раз на тры гады прыходзіў Тарсыскі караб, прывозячы золата а срэбра а сланёвую косьць а налпы а павы.
23 I пераходзіў кароль Салямон багацьцям і мудрасьцю ўсіх каралёў зямлі.
24 I ўся зямля шукалі віду Салямонавага, каб паслухаць мудрасьці ягонае, каторую даў Бог яму ў сэрца.
25 I яны прыносілі яму кажны дар свой, судзьдзе срэбнае а судзьдзе залатое а адзецьці а зброю а пахі, коні а мулы кажнага году.
26 I павялічыў Салямон цялежкі а коньнікаў; у яго было тысяча чатырыста цялежкаў і двананцаць тысячаў коньнікаў; і разьмясьціў ён іх па цялежкавых местах і пры каралю ў Ерузаліме.
27 I даў кароль срэбра ў Ерузаліме, як каменьня, а кедры зрабіў ён як сыкоморы, што ў далінах, подле множасьці.
28 Стаенныя коні Салямонавы былі зь Ягіпту а з Куі; каралеўскія купцы куплялі іх за грошы з Куі.
29 Цялежкі даставалі ў Ягіпце й вывозілі за шасьцьсот срэбра, а каня за сто пяцьдзясят. Гэтак жа яны рукамі сваімі дастаўлялі каралём Гэціцкім а каралём Арамейскім.

Першая кніга Гаспадарстваў, 10 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.