Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гаспадарстваў | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А дом свой Салямон станавіў трынанцаць год, і скончыў увесь дом свой.
2 I пастанавіў ён дом ізь дзерва лібанскага, удаўжкі сто локцяў, ушыркі пяцьдзясят локцяў, я ўвышкі трыццаць локцяў, на чатырох радох кедравых стаўпоў; і абробленыя кедры на сгаўпох.
3 I пакрыў гэта дошкамі кедравага дзерва зьверху на бакавых пакоях, што былі на сорак пяцёх стаўпох, па пятнанцаць у рад.
4 I тры рады аконных абсадаў, і сьвятло супроці сьвятла тры рады.
5 І ўсі ўходы а дзьверныя абсады мелі чатыракутнія рамы, і сьвятло супроці сьвятла тры рады,
6 I прысенцы із стаўпоў зрабіў ён удаўжкі пяцьдзясят локцяў, ушыркі трыццаць локцяў, і над імі прысенкавая гара, і стаўпы, і парог перад імі.
7 Яшчэ сені з пасадам, з каторага ён судзіў, сені судовыя зрабіў, і вымасьціў кедрам ад аднаго канца мосту аж да другога канца мосту.
8 I ў доме, ідзе ён жыў, былі другія судовыя сені із прысенцамі падобнае работы. Салямон пастанавіў таксама дом дачцэ фараонавай, каторую ён быў узяўшы, падобны да гэтых сеняў.
9 Усе гэта было зроблена з дарагіх камянёў, ачасаных подле меры, абрэзаных пілою, з нутранога й знадворнага боку, ад далоўя аж да страхі, і знадворку аж да вялікіх сеняў.
10 I под быў з камянёў дарагіх, камянёў вялікіх, камянёў дзесяцёх локцяў і камянёў асьмёх локцяў.
11 I зьверху дарагія камяні, часаныя подле меры, і кедра.
12 I вялікі панадворак з трыма радамі часаных камянёў і адным радам кедравых балькаў навокал, як нутраныя сені дому СПАДАРОВАГА і прысенцы гэтага дому.
13 I паслаў кароль Салямон, і ўзяў з Тыру Гірама,
14 Сына аднае ўдавы, з плямені Неффалімовага. Ацец ягоны, Тыранін, рамесьнік работы зь медзі; а ён быў напоўнены мудрасьці а кемнасьці а веданьня, як рабіць усялякія работы зь медзі. І прышоў ён да Салямона, і рабіў усю работу ягоную.
15 I ўхармаваў два мядзяныя стаўпы, асьмінанцаць локцяў увышкі стоўп адзін, і павароз двананцацёх локцяў акручаваў другі стоўп.
16 I дзьве апукі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб палажыць на версе стаўпоў. Пяць локцяў увышкі адна апука, і пяць локцяў увышкі другая апука.
17 Сеткі плеценае работы й шнюркі, як ланцужкі, да апукаў, што былі на версе стаўпоў, сем на аднэй апуццы і сем на другой апуццы.
18 I зрабіў ён стаўпы й два рады гранатовых яблыкаў навокал сеткі, каб пакрыць апукі, што на версе стаўпоў; тое зрабіў і да другое апукі.
19 А на прысенцах апукі на версе стаўпоў падобныя да ліляў, чатырох локцяў,
20 I апукі на абодвых стаўпох, і таксама на пукатасьці на баку сеткі; а яблыкаў — дзьвесце, радамі навокал апукі. Гэтак і на другой апуццы.
21 I пастанавіў стаўпы на прысенцах сьвятыні; пастанавіў правы стоўп, і назваў яго імя Яхін, і пастанавіў левы стоўп, і назваў яго імя Воаз.
22 I на версе стаўпоў былі выраблены лілі. Гэтак была скончана работа стаўпоў.
23 I зрабіў літае мора, — ад краю да краю яго дзесяць локцяў, — сусім круглае, увышкі пяць локцяў; і павароз трыццацёх локцяў абыймаў яго навокал.
24 Пупушкі пад краямі яго былі навокал, абступаючы яго, па дзесяць на локаць, навокал мора з усіх бакоў двума радамі; пупушкі былі выліты зь ім адным ліцьцём.
25 Яно стаяла на двананцацёх валох: тры зьверненыя на поўнач, тры зьверненыя на захад, тры зьверненыя на паўдня і тры зьверненыя на ўсход; мора ляжала на іх зьверху, і ўсі зады іх унутры.
26 У даланю яно ўгрубкі, і краі яго, зроблены падобна да краёў чары, выглядалі на квітучую лілю. Яно тоўпіла дзьве тысячы батоў.
27 I зрабіў ён дзесяць мядзяных падстановак; удаўжкі кажная падстаноўка чатыры локці, ушыркі — чатыры локці і ўвышкі тры локці.
28 I во як зроблены падстаноўкі: у іх аблямаваньні, аблямаваньні памеж нарожнікаў.
29 На аблямаваньнях, што памеж нарожнікаў, лявы, буйны статак і херувы; і на нарожніках, на нарожніках жа быў стаўпец зьверху; а пад лявамі а валамі рассахатыя вянкі.
30 У кажнай падстаноўкі па чатыры мядзяныя колы і восі мядзяныя. На чатырох рагох плячукі, пад чараю, плячукі літыя ля кажнага вянка.
31 Адтуліна ад нутраное пупушкі да верху аднаго локця; адтуліна яе круглая, падобная да поду стаўпоў, паўтара локця, і таксама ля адтуліны яе рэзьбы; але бакавыя аблямаваньні чатыракутнія, ня круглыя.
32 Пад аблямаваньнямі былі чатыры колы, і восі колаў у падстаноўках; увышкі кажнае кола — паўтара локця.
33 Колы зроблены так, як колы ў цялежках; восі іх, і абады іх, і сьпіцы іх, і калодкі іх, усе было літае.
34 Чатыры плячукі на чатырох рагох кажнае падстаноўкі; з падстаноўкі выходзілі плячукі іх.
35 I на версе падстаноўкі быў круглец на паўлокця ўвышкі; і на версе падстаноўкі дзяржаньні яе й аблямаваньні яе зь яе ж.
36 I выразаў на дошчачках яе дзяржаньня й на аблямаваньнях яе херуваў, лявы а пальмы, колькі йдзе дазваляла месца, і навокал рассахатыя вянкі.
37 Гэтак зрабіў ён дзесяць падстановак; у вусіх адно ліцьцё, адна мера, адна хорма ўсім ім.
38 I зрабіў дзесяць мядзяных мыцельнікаў; кажны мыцельнік тоўпіў сорак батоў; кажны мыцельнік быў чатырох локцяў; кажны мыцельнік стаяў на аднэй зь дзесяцёх падстановак.
39 I расстанавіў падстаноўкі — пяць на правым баку дому і пяць на левым баку; а мора пастанавіў на правым баку дому, на ўсходне-паўднявым баку.
40 I зрабіў Гірам мыцельнікі а лапаткі а крапільніцы. I скончыў Гірам рабіць усю работу, каторую рабіў у караля Салямона да дому СПАДАРОВАГА:
41 Два стаўпы й дзьве місы апукаў, што былі на версе стаўпоў, і дзьве сеткі прыкрываць тыя дзьве місы апукаў, каторыя былі на версе стаўпоў;
42 I чатырыста гранатовых яблыкаў да дзьвюх сеткаў; два рады гранатовых яблыкаў да аднае сеткі, каб прыкрываць дзьве місы апукаў, каторыя на стаўпох.
43 I дзесяць падстаноўкаў і дзесяць мыцельнікаў на падстаноўках;
44 Адно мора і двананцаць валоў пад морам;
45 I казаны, і лапаткі, і крапільніцы. I ўсе судзьдзе гэтае, каторае зрабіў Гірам каралю Салямону да дому СПАДАРОВАГА, было з паліраванае медзі.
46 У ваколіцы Ёрдану, памеж Сукофу й Царэтану, у гліністай зямлі кароль выліваў яго.
47 I памясьціў Салямон усі гэтыя рэчы. З прычыны надзвычаннае іх множасьці, вага медзі не азначана.
48 I зрабіў Салямон усе судзьдзе каторае ў доме Божым: залаты аброчнік а залаты стол, на каторым хлеб Выкладу;
49 I сьветачы — пяць па правым баку і пяць па левым баку перад палацам, з ачышчанага золата, і кветкі, і лянпы, і абцугі із золата;
50 I місы, і нажы, і крапільніцы, і ложкі, і жаранкі з ачышчанага золата, і завесы залатыя да дзьвярэй нутранога дому, Сьвятога Сьвятых, і да дзьвярэй дому-сьвятыні.
51 I скончана была ўся работа, каторую кароль Салямон зрабіў да дому СПАДАРОВАГА. I ўнёс Салямон сьвятасьці Давіда, айца свайго; срэбра а золата а судзьдзе ён палажыў у скарбніцах дому СПАДАРОВАГА.

Першая кніга Гаспадарстваў, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.