Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Захарыі, 14 Захарыі, 14 глава

1 Вось жа, прыдзе дзень Госпадаў, і
2 І збяру ўсе народы на вайну супраць Ерузаліма; і ўзяты будзе горад, і дамы будуць абрабаваны, і згвалтаваны будуць жанчыны; і палавіна горада пойдзе ў палон, і рэшта жыхароў не будзе выгнана з горада».
3 І выступіць Госпад, і будзе ваяваць супраць тых народаў, як ваяваў калісьці ў дзень бою.
4 І стануць ногі Яго ў той дзень на гары Аліўнай, што насупраць Ерузаліма на ўсход; і распадзецца гара Аліўная папалам ад усходу на захад стромкай вялікаю лагчынаю, і палавіна гары аддзеліцца на поўнач, і палавіна яе на поўдзень.
5 І вы будзеце ўцякаць у лагчыну сярод іх гор, бо лагчына міжгорная працягнецца аж да Ясола; і ўцякаць будзеце, як уцякалі ў час землятрусу ў дні Озіі, цара Юды; і прыйдзе Госпад, Бог мой, і ўсе святыя разам з Ім.
6 Станецца: у той дзень не будзе святла, але холад і лёд;
7 і будзе гэта адзін дзень — Госпад толькі ведае аб ім — не будзе святла, але холад і лёд, не будзе гэта ані дзень, ані ноч; і вячэрняй парой будзе святло.
8 І будзе: у той дзень паплывуць з Ерузаліма жывыя воды: палавіна іх у мора ўсходняе і палавіна іх у мора заходняе; летам і зімой так будзе.
9 І Госпад будзе валадаром над усёй зямлёй: у той дзень Госпад адзіны будзе і адзінае будзе імя Яго.
10 І ўся зямля заменіцца ў пустыню, ад Габы аж да Рэмона на поўдзень ад Ерузаліма, які будзе высока стаяць і на сваім месцы будзе абжыты: ад брамы Бэньяміна аж да месца Ранейшай брамы і аж да брамы Вуглавой, і ад вежы Хананээль аж да Царскіх Выціскальняў.
11 І будуць у ім пражываць, і праклёну не будзе больш; але Ерузалім жыць будзе бяспечна.
12 І гэта будзе такая кара, якой пакарае Госпад усе народы, якія ваявалі супраць Ерузаліма: у кожнага зачахне цела яго, хоць яшчэ будзе стаяць на нагах сваіх, і вочы яго счэзнуць у ямінах сваіх, і язык яго засохне ў вуснах яго.
13 І будзе ў той дзень сярод іх страшная трывога Госпада, чалавек схопіць за руку блізкага свайго, і падымецца рука яго на руку блізкага яго.
14 Але і Юда будзе ваяваць супраць Ерузаліма, і будуць сабраны багацці ўсіх народаў навокал: золата, і срэбра, і адзенняў надта многа.
15 І такая будзе гібель коней, мулаў, вярблюдаў, аслоў і ўсякай жывёлы, што будзе ў тым лагеры, як і гэтая гібель.
16 А ўсе, што застануцца з усіх народаў, якія ваявалі супраць Ерузаліма, з году ў год будуць паломнічаць, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, і святкаваць свята палатак.
17 І станецца: тыя з народаў зямлі, якія не пойдуць у Ерузалім, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, будуць пазбаўлены дажджу.
18 І калі народ Егіпта не падымецца дзеля гэтага і не прыйдзе, зваляцца на яго няшчасці, якімі Госпад карае народы, што не прыйдуць на святкаванне свята палатак.
19 Гэтая кара спадзе на Егіпет і гэтая кара на ўсе народы, якія не прыйдуць на святкаванне ўрачыстасці палатак.
20 У той дзень на бразготках конскіх зробяць надпіс: «Пасвячонае Госпаду», і катлы ў доме Госпада будуць як ахвярныя чары перад ахвярнікам.
21 І кожны кацёл у Ерузаліме і ў Юдзе будзе пасвячоны Госпаду Магуццяў; і прыйдуць усе, якія маюць ускладаць ахвяру, і возьмуць з іх, і будуць у іх варыць, і ў той дзень у доме Госпада Магуццяў не будзе больш гандляра.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захарыі, 14 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.