Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян, 3 Першы да Карынцян, 3 глава

1 І я, браты, ня мог гукаць із вамі, як із духоўнымі, але як ізь цялеснымі, як ізь бязьлеткамі ў Хрысту.
2 Я даў вам малако піць, ня ежу, бо вы яшчэ не маглі есьці яе ані можаце яшчэ,
3 Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі меж вас завідасьць а сьпярэчкі а падзел, дык ці не цялесныя вы? і ці ня ходзіце подле сьвецкае людзіны?
4 Бо калі хто кажа: «Я Паўлаў», а другі: «Я Алолосаў», дык ці не цялесныя вы людзі? Хто Паўла? хто Аполос?
5 Яны адно слугачыя, пераз каторых вы ўверылі, ды колькі кажнаму даў Спадар.
6 Я засадзіў, Аполос паліваў, але вырасьціў Бог;
7 Затым ані тый, што садзе, ані тый, што палівае, ё штось, але Бог, што рост даець.
8 Тый, што садзе, і тый, што палівае, адно; але кажны адзяржыць сваю заплату подле свае працы.
9 Бо мы супрацаўні ў Бога, вы Божая ніва, Божая будоўля вы.
10 Подле данае імне ад Бога ласкі, я, як мудры будаўнічы, паклаў под, а другі будуе на ім; але кажны глядзі, як будуеш на ім.
11 Бо ніхто ня можа пакласьці поду іншага, апрача пакладзенага, каторы ё Ісус Хрыстос.
12 Ці станове хто на гэтым подзе із золата, срэбра, дарагіх камянёў, дзерва, травы, саломы, —
13 Кажнага работа выявіцца; бо дзень пакажа, бо ў вагню выкрываецца, і агонь выпрабуе работу кажнага, якая яна ёсьць.
14 Калі чыя работа застанецца, каторую ён на ім будаваў, тый адзяржыць заплату;
15 А ў каго работа згарыць, тый будзе мець шкоду, але сам спасецца, адылі бы з агню.
16 Ціж вы ня ведаеце, што вы дом Божы, і Дух Божы жывець у вас?
17 Калі хто папсуець дом Божы, таго Бог папсуець, бо дом Божы сьвяты; а гэта вы.
18 Ніхто ня зводзь самога сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, тый стань неразумным, каб быць мудрым.
19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ё дурнота перад Богам, як напісана: «Каторы лове мудрых у хітрыні іхнай».
20 І ўзноў: «Спадар ведае думкі мудрыцоў, што яны марныя».
21 Дык няхай ніхто ня хваліцца людзьмі, бо ўсе вашае:
22 Ці Паўла, ці Аполос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашніня, ці будучыня, — усе вашае;
23 Вы ж — Хрыстовы, а Хрыстос — Божы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы да Карынцян, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.