Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Паводле Лукі | 21 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Глянуўшы, Ён убачыў багатых, што клалі дары́ свае ў ска́рбніцу;
2 убачыў таксама і адну бедную ўдаву́, якая пакла́ла туды дзве ле́пты,
3 і сказаў: праўду кажу вам, што ўдава́ гэтая бедная больш за ўсіх пакла́ла;
4 бо ўсе гэтыя ад даста́тку свайго пакла́лі ў дар Богу, а яна з няста́чы сваёй увесь пражы́так, які ме́ла, пакла́ла.
5 І калі некато́рыя гаварылі пра храм, што ён каштоўнымі камяня́мі і дару́нкамі ўпрыго́жаны, Ён сказаў:
6 пры́йдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застане́цца ка́меня на ка́мені, які не будзе зруйнава́ны.
7 І спыталіся ў Яго, ка́жучы: Настаўнік! калі ж гэта будзе? і якое знаме́нне, калі павíнна гэта збы́цца?
8 Ён жа сказаў: сцеражы́цеся, каб не ўвялі вас у зман; бо многія пры́йдуць пад íмем Маім, ка́жучы, што гэта Я. І гэты час наблíзіўся; не ідзіце за імі.
9 Калі ж пачуеце пра войны і сму́ты, не жаха́йцеся, бо гэта павíнна быць спача́тку; але не адразу канец.
10 Тады сказаў ім: паўста́не народ на народ і царства на царства,
11 і будуць вялікія землятру́сы ме́сцамі, і голад, і мор, будуць і жахі, і знаме́нні вялікія з неба.
12 Але перад гэтым усім пакладу́ць на вас ру́кі свае і ensp;будуць гнаць, аддаючы́ ў сінагогі і ў цямніцы, і павядуць да цароў і да правíцеляў за імя́ Маё;
13 будзе ж гэта вам дзе́ля све́дчання.
14 Так што пакладзíце ў сэ́рцах сваіх не абду́мваць за́гадзя, што адка́зваць,
15 бо Я дам вам ву́сны і мудрасць, якой не змогуць супрацьстая́ць або пярэ́чыць усе працíўнікі вашы.
16 Вы́дадзены ж будзеце і бацька́мі, і брата́мі, і сваяка́мі, і сябра́мі; і заб’юць некаторых з вас;
17 і будзеце зненавíджаныя ўсімі за імя́ Маё;
18 але і волас з галавы вашай не прападзе́;
19 цярпе́ннем вашым здабу́дзьце ду́шы вашы.
20 Калі ж уба́чыце акру́жаны войскам Іерусалім, тады ведайце, што наблíзілася спусташэ́нне яго;
21 тады тыя, што ў Іудзеі, няхай уцяка́юць у горы, а хто ў горадзе, няхай выхо́дзяць, а хто ў вако́ліцах, няхай не ўвахо́дзяць у яго,
22 таму што гэта дні пакара́ння, каб спо́ўнілася ўсё напíсанае.
23 Гора ж цяжа́рным і тым, што ко́рмяць грудзьмí, у тыя дні, бо вялікае бе́дства будзе на зямлі і гнеў на народ гэты;
24 і ўпаду́ць ад вастрыя́ мяча́, і будуць адве́дзены ў пало́н ва ўсе народы, і Іерусалім будзе патапта́ны язычнікамі, пакуль не ско́нчацца часы́ язычнікаў.
25 І будуць знаме́нні на сонцы, і месяцы, і зорках, а на зямлі туга́ народаў у ро́спачы ад шуму марскога і хвалява́ння;
26 і людзі будуць мярцве́ць ад страху і чака́ння таго, што надыхо́дзіць на сусвет, бо сілы нябесныя зру́шацца,
27 і тады ўба́чаць Сына Чалавечага, Які прыйдзе на во́блаку з сілаю і славаю вялікаю.
28 Калі ж пачне гэта збыва́цца, то вы́прастайцеся і ўзнімíце гало́вы вашы, таму што набліжа́ецца адкупле́нне ваша.
29 І сказаў ім прытчу: паглядзíце на смако́ўніцу і на ўсе дрэвы:
30 калі яны ўжо распуска́юцца, вы, ба́чачы гэта, самі ведаеце, што блізка лета.
31 Так і вы, калі ўба́чыце, што гэта збыва́ецца, ве́дайце, што блізка Царства Божае.
32 Праўду кажу вам: не міне́ род гэты, як усё гэта будзе;
33 неба і зямля міну́ць, а словы Мае́ не міну́ць.
34 Сцеражы́цеся, каб сэ́рцы вашы не абцяжа́рваліся абжорствам і п’янствам, і клопатамі жыццёвымі, і каб не прыйшоў да вас неспадзява́на дзень той;
35 бо ён, як па́стка, пры́йдзе на ўсіх, што жывуць на аблíччы ўсёй зямлі;
36 дык будзьце пíльныя і ўвесь час маліцеся, каб спадо́біліся вы пазбе́гнуць усяго гэтага, што ма́е адбы́цца, і стаць перад Сы́нам Чалавечым.
37 Удзень Ён вучыў у храме, а ночы, выхо́дзячы, право́дзіў на гары́, называ́най Елеонскаю.
38 І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў храм слухаць Яго.

Святое Евангелле паводле Лукі, 21 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.