Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Паводле Лукі | 20 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І ста́лася ў адзін з тых дзён: калі Ён вучыў народ у храме і дабраве́сціў, прыйшлі першасвятары́ і кніжнікі са старэйшынамі
2 і сказалі Яму, гаво́рачы: скажы нам, якою ўла́даю Ты гэта робіш альбо хто даў Табе ўла́ду гэтую?
3 І, адка́зваючы, Ён сказаў ім: спыта́ю ў вас і Я адну рэч, і скажы́це Мне:
4 хрышчэ́нне Іаанава з неба было́ ці ад людзей?
5 Яны ж разважа́лі паміж сабою, гаворачы: калі скажам: «з неба», то скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?»
6 А калі ж скажам: «ад людзей», то ўвесь народ каме́ннем паб’е нас, бо ён перакана́ны, што Іаан — гэта прарок.
7 І адказалі, што не ведаюць, адкуль.
8 Іісус жа сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўла́даю гэта раблю.
9 І пачаў Ён казаць народу прытчу гэтую: адзін чалавек пасадзíў вінаград і аддаў яго вінагра́дарам, і адлучы́ўся на доўгі час;
10 і ў пэўную пару́ паслаў да вінагра́дараў раба́, каб далí яму пладо́ў з вінагра́дніка; але вінагра́дары, набíўшы яго, адасла́лі ні з чым.
11 І паслаў яшчэ другога раба́; але яны і таго, набíўшы і знява́жыўшы, адасла́лі ні з чым.
12 І паслаў яшчэ трэцяга, але яны і таго, пара́ніўшы, прагна́лі.
13 Тады сказаў гаспадар вінагра́дніка: што́ мне рабіць? пашлю́ сы́на майго ўзлю́бленага, можа, яго ўбачыўшы, яны пасаро́меюцца.
14 Але, убачыўшы яго, вінагра́дары разважа́лі між сабою, ка́жучы: гэта спадкае́мец; хадзе́м, заб’ём яго, і спа́дчына будзе наша.
15 І, вы́веўшы яго вон з вінагра́дніка, забілі. Што ж зробіць з імі гаспадар вінагра́дніка?
16 Пры́йдзе і знíшчыць вінагра́дараў гэтых, і адда́сць вінагра́днік іншым. Тыя, што слухалі, сказалі: няхай не будзе так!
17 Ён жа, паглядзе́ўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае напíсанае: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы стаў галавою вугла́»?
18 Усякі, хто ўпадзе́ на гэты ка́мень, разаб’е́цца, а на каго ён упадзе́, таго разду́шыць.
19 І наме́рыліся першасвятары́ і кніжнікі накла́сці на Яго ру́кі ў тую ж гадзíну, але пабаяліся народу, бо зразуме́лі, што пра іх сказаў Ён гэтую прытчу.
20 І, пасачы́ўшы за Ім, падасла́лі выве́днікаў, якія, прыня́ўшы вы́гляд праведных, злавíлі б Яго на слове, каб вы́даць Яго начальству і ўла́дзе правíцеля.
21 І яны спыталі ў Яго, ка́жучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты правільна гаворыш і вучыш, і не глядзíш на абліччы, але па праўдзе шляху Божаму вучыш;
22 дазволена нам даваць пада́так ке́сару ці не?
23 Ён жа, зразуме́ўшы кава́рства іх, сказаў ім: што́ вы Мяне спакуша́еце?
24 пакажы́це Мне дына́рый: чыю выя́ву і на́дпіс ён ма́е? Яны сказалі ў адказ: ке́сара.
25 Ён сказаў ім: вось і аддава́йце ке́сарава ке́сару, а Божае Богу.
26 І не змаглí яны злавíць Яго на слове перад народам, і, здзівíўшыся адказу Яго, замоўклі.
27 Тады падышлí да Яго некато́рыя з садукеяў, якія кажуць, што няма ўваскрасе́ння, і спыталі Яго,
28 ка́жучы: Настаўнік! Маісей напісаў нам: «калі ў каго памрэ брат, што меў жонку, і памрэ бяздзе́тным, то няхай брат яго во́зьме жонку і адро́дзіць се́мя брату свайму»;
29 было сем братоў; і першы, узя́ўшы жонку, памёр бяздзе́тны;
30 і ўзяў другі тую жонку, і ён памёр бяздзе́тны;
31 і трэці ўзяў яе, і так усе сямёра; і не пакінулі дзяцей, і паме́рлі,
32 пасля ж усіх паме́рла і жонка;
33 дык вось, ва ўваскрасе́нні катораму з іх будзе яна жонкаю? бо сямёра мелі яе жонкаю.
34 І сказаў ім Іісус у адказ: сыны́ веку гэтага жэ́няцца і выходзяць замуж,
35 а спадо́бленыя дасягну́ць таго веку і ўваскрасе́ння з мёртвых не жэ́няцца і замуж не выходзяць;
36 і паме́рці ўжо не могуць, бо яны роўныя Ангелам і сыны́ Божыя яны, бу́дучы сына́мі ўваскрасе́ння.
37 А што мёртвыя ўваскрэ́снуць, і Маісей паказаў у апо́ведзе пра купіну́, называючы Госпада Богам Аўраа́ма і Богам Ісаа́ка, і Богам Іакава.
38 Ён жа Бог не мёртвых, а жывы́х, бо ў Яго ўсе жывы́я.
39 У адказ некаторыя з кніжнікаў сказалі: Настаўнік! Ты добра сказаў.
40 І ўжо больш не асме́льваліся пыта́цца ў Яго ні пра што. Ён жа сказаў ім:
41 я́к гэта гаво́раць, што Хрыстос — сын Давідаў?
42 А сам Давід гаво́рыць у кнізе псалмоў: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі правару́ч Мяне,
43 пакуль пакладу́ ворагаў Тваіх у падно́жжа ног Тваіх».
44 Дык вось, Давід Госпадам Яго называе, і як жа Ён сын яму?
45 І калі слу́хаў увесь народ, Ён сказаў вучням Сваім:
46 сцеражы́цеся кніжнікаў, якім падаба́ецца хадзіць у доўгіх убо́рах і якія лю́бяць віта́нні на плошчах і напе́радзе сядзе́ць у сінагогах, і ўзляжа́ць напе́радзе на гасцíнах,
47 і якія праяда́юць дамы́ ўдоў і напаказ доўга моляцца; яны пры́муць бо́льшае асуджэ́нне.

Святое Евангелле паводле Лукі, 20 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.