Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Руціна | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сказала ёй Наомі, сьвякрывя ейная: «Дачка мая, ці не пашукаць табе супачынку, каб табе добра было?
2 I гля, ці не Воаз, сваяк наш, што ты была зь дзяўчатамі ягонымі? Вось, ён вее на таку ячмень гэтае ночы.
3 Дык умыйся, памажся, надзень на сябе адзецьці свае, і зыйдзі на ток, але не паказуйся чалавеку, пакуль ня сконча есьці й піць.
4 А як ён ляжа спаць, і будзеш ведаць месца, ідзе ён ляжыць, тады прыйдзеш і адкрыеш ля ног ягоных, і ляжаш. Ён скажа табе, што табе рабіць».
5 I сказала ёй: «Зраблю ўсе, што ты сказала імне».
6 I зышла на ток, і зрабіла ўсе так, як казала ёй сьвякрывя ейная.
7 I еў Воаз, і піў, і разьвесялілася сэрца ягонае, і пайшоў легчы ля канца тарпы. I яна прышла ціхенька, і адкрыла ля ног ягоных, і лягла.
8 I было а поўначы: і здрыгануўся гэты чалавек, і павярнуўся, і вось, жонка ляжыць ля ног ягоных.
9 I сказаў: «Хто ты?» Яна сказала: «Я Рут, служэбка твая; прасьцягні крысо свае на служэбку сваю, бо ты блізкі».
10 I ён сказаў: «Дабраславёна ты СПАДАРОМ, дачка мая! гэты апошні свой добры ўчынак зрабіла ты яшчэ ляпей за раньшы, што ты не пайшла за маладзёнамі, ці яны бедныя, ці багатыя.
11 Дык цяпер, дачка мая, ня бойся, усе, што ты кажаш, я зраблю табе, бо ўсі брамы люду майго ведаюць, што ты жонка малайчына.
12 Дык хоць і праўда, хоць я й сваяк, але таксама ё сваяк бліжшы за мяне.
13 Пераначуй гэтую ноч; і будзе нараніцы: калі ён выкупе цябе, то добра, хай выкупляе; а калі ён не захоча выкупіць, то я выкуплю цябе; жыў СПАДАР! Ляжы да раньня».
14 I ляжала яна ля ног ягоных аж да раньня, і ўстала ўперад, чымся хто мог пазнаць адзін аднаго. I сказаў: «Хай ня ведаюць, што жонка прыходзіла на ток».
15 I сказаў: «Падай хусту, што на табе, і падзяржы яе». I яна дзяржала яе, і ён адмераў шэсьць мераў ячменю, і паддаў ёй, і яна прышла да места.
16 I прышла да сьвякрыві свае. I сказала: «Што ты, дачка мая?» I яна пераказала ёй усе, што зрабіў ёй чалавек тый.
17 I сказала: «Гэтыя шэсьць мераў ячменю ён даў імне, бо сказаў імне: “Ня прыйдзі пустой да сьвякрыві свае”».
18 I сказала: «Пасядзі, дачка мая, пакуль не даведаешся, як скончыцца справа, бо чалавек гэты не супакоіцца, ня скончыўшы сядні справы».

Кніга Руціна, 3 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.