Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Цімафея | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А ведай, што ў вапошнія дні настануць часы цяжкія.
2 Бо людзі будуць самалюбы, грашалюбы, хвалькі, пышкі, блявузґаньнікі, непаслухменыя бацьком, няўдзячныя, несьвятыя,
3 Бяз прыродных нахінаў, няўмольныя, абмоўцы, няўзьдзержлівыя, неміласьціўныя, ня любячыя дабра,
4 Зраднікі, нядбайлыя, надзьмутыя, любячыя балей прыемнасьці, чымся любячыя Бога,
5 Што маюць хормы набожнасьці, але адракліся сілы яе. Адварачайся ад іх.
6 Бо з гэтых тыя, што лісьлівасьцяй улазяць да дамоў і зводзяць недасьціпныя жанкі, ацяжараныя, грахамі, воджаныя рознымі жадлівасьцямі,
7 Што заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да супоўнага пазнаньня праўды.
8 Вось жа, як Янн а Ямра працівіліся Масею, так і гэтыя працівяцца праўдзе, людзі папсаванага розуму, распусныя ўзглядам веры.
9 Але яны далёка не пасунуцца наперад, бо дурнота іхная выявіцца ўсім, як гэта сталася і з гэнымі.
10 Але ты дакладна пайшоў за імною навукаю, паступкам, заданьням, вераю, цярплівосьцяй, міласьцяй, трывалкосьцяй,
11 Перасьледаваньнямі, цярпеньнямі, што стрэліся імне ўв Антыёсе, Іконі, Лістрах, таковыя перасьледаваньні я ператрываў, і з каторых усіх Спадар выбавіў мяне.
12 I запраўды ўсі, што зычаць набожна жыць у Хрысту Ісусу, будуць перасьледаваны.
13 А нягоднікі а ашуканцы будуць мець дасьпех у ліху, ашукуючыя й ашукаваныя.
14 А ты трывай у тым, чаго навучыўся, і ў чым ты пэўны, ведаючы, у каго ты навучыўся,
15 I што з маленства ты знаеш Сьвятыя Пісьмы, каторыя могуць цябе ўчыніць мудрым да спасеньня вераю ў Хрыста Ісуса.
16 Кажнае Пісьмо натханае Богам і карыснае да вучэньня, да вінаваньня, да паправы, да навучаньня ў справядлівасьці,
17 Каб людзіна Божая была дасканальная, супоўна прыгатаваўшыся да кажнага добрага ўчынку.

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.