Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Эфэсян | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у Спадару, бо гэта справядліва.
2 «Сьці айца свайго і маці», гэта — першае расказаньне з абятніцаю:
3 «Каб было табе добра, і каб ты быў даўгавечны на зямлі».
4 I, бацькі не квяліце дзяцей сваіх да гневу, але гадуйце іх у зыру а навуццы Спадаровай.
5 Нявольнікі, слухайце гаспадароў сваіх подле цела, з боязьняю а дрыжэньням, у прасьціні сэрца свайго, як Хрыста,
6 Ня дзеля вока служыце, як угоднікі людзкія, але як нявольнікі Хрыстовы, чынячы волю Божую ад душы,
7 Служачы шчыра, як Спадару, а ня людзём,
8 Ведаючы, што кажны адзяржыць гд Спадара подле дабра, каторае ён »Шабіў, ці нявольнік, ці вольнік.
9 А вы, гаспадары, рабіце тое самае ўзглядам іх, пакідаючы пагрозы, ведаючы, што Гаспадар іхны й ваш у нябёсах і што няма ў Яго прыяньня асобам.
10 Наапошку, браты, мацуйцеся ў Спадару і Ў магутнасьці сілы Ягонае;
11 Адзеньцеся ў поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці хітрыкаў дзябальскіх;
12 Бо наша бітва ня з крывёю а целам, але з князствамі, з уладамі, ізь сьветнымі панамі цямноты гэтае, з духовай гарыннай сілаю нягоднасьці.
13 Дзеля гэтага вазьміце поўную зброю Божую, каб вы маглі стаць супроці ў благі дзень і, учыніўшы ўсе, вытрываць.
14 Дык станьце, падперазаўшы сьцёгны свае праўдаю, і адзеўшыся ў панцыр справядлівасьці,
15 азуўшы ногі свае ў гатоў дабравесьці супакою.
16 Апрача ўсяго, возьміце шчыт веры, каторьім зможаце згасіць усі распаленыя стрэлы нягоднага;
17 Вазьміце таксама шолам спасеньня і меч Духа, каторым ё слова Божае;
18 Усялякаю малітваю а просьбаю маліцеся кажнага часу ў Духу, і рупцеся да гэтага самага з усёй кажначаснасьцяй і маленьням за ўсіх сьвятых
19 I за мяне, каб імне дана была вымоўнасьць у вадчыненьню вуснах сваіх паведамляць адважна тайну Евангелі,
20 Да каторае я пасол у зялезах, каб я адважна, як мае быць, гукаў.
21 А каб і вы ведалі узглядам мяне, што я раблю, умілаваны брат і верны слугачы ў Спадару, Тыхік, праз усе накажа вам,
22 Каторага я паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся праз справы нашы, і каб ён пацешыў сэрцы вашы.
23 Супакой братом а міласьць ізь вераю ад Бога Айца і Спадара Ісуса Хрыста.
24 Ласка з усімі, што мілуюць Спадара нашага Ісуса Хрыста міласьцяй непсавальнай.

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян, 6 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.