Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Карынцян | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Я разважыў гэта сабе ня прыйсьці да вас ізноў із смуткам.
2 Бо, калі я засмучу вас, хто разьвяселе мяне, калі ня тый, хто засмучаны імною.
3 I гэта самае я пісаў вам, каб, прышоўшы, ня мець смутку ад тых, з каторых меў бы цешыцца, маючы пэўнасьць праз усіх вас, што радасьць мая ёсьць усіх вас.
4 Бо зь вялікае атугі а неўпакою сэрца я пісаў вам із шмат сьлязьмі, не каб засмуціць вас, але каб вы пазналі любосьць, каторую я із збыткам маю да вас.
5 Калі ж хто засмуціў, ён не мяне засмуціў, але часткава ўсіх вас, каб я ня быў перацяжараны.
6 Такому досыць гэтае кары ад бальшыні.
7 Так што вы наадварот валей і даруйце й пацешча, каб можа надзвычайны смутак не пажэр яго.
8 Затым малю вас змацніць да яго міласьць.
9 Бо я дзеля таго й пісаў, каб даведацца довады праз вас, ці ў вусім вы паслухменыя.
10 Каму ж вы што даруеце, то й я; бо й я што дараваў, калі дараваў што, дзеля вас перад відам Хрыстовым,
11 Каб нас шайтан не перайшоў, бо нам не няведамныя задумы ягоныя.
12 Як жа я прышоў да Троады дзеля Дабравесьці Хрыстовае, хоць дзьверы былі адчыненыя імне Спадаром,
13 Я ня меў супакою духу свайму, не знайшоўшы Ціта, брата свайго; але, разьвітаўшыся зь імі, я пайшоў да Макядоні.
14 Але дзякуй Богу, Каторы заўсёды вядзець нас да перамогі ў Хрысту і пах знацьця Сябе выяўляе намі на кажным месцу.
15 Бо вы пах Хрыстоў Богу у спасаных і ў гінулых:
16 Адным пах сьмяротны на сьмерць, другім пах жыцьця на жыцьцё. I хто здольны на гэта ?
17 Бо мы, не як іншыя, каторыя багацеюць хвальшаваньням слова Божага, але як із шчырасьці, але як ад Бога, перад Богам гукаем у Хрысту.

Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 2 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.