Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы Пётры | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дык, як Хрыстос цярпеў за нас у целе, узбройцеся й вы тэю самаю думкаю; бо тый, што церпе ў целе, перастаець грашыць,
2 Каб засталы час у целе жыць ня подле жадлівасьцяў людзкіх, але подле волі Божае.
3 Бо досыць, што ў мінулым часе чынілі волю паган, ходзячы ў бязулстве, жадах, у ўпіваньню, гульбах, у гасьцінным п'янчаньню а забароненым балвахвалстве;
4 Затым яны дзівуюцца, блявузґаючы, затое, што вы не бяжыце зь імі ў тое самае багнішча папсаванасьці.
5 Яны здадуць лічбу Гатоваму судзіць жывых і мертвых.
6 Бо дзеля таго й мертвым была Дабравесьць абяшчана, каб суджаны былі подле людзёў узглядам цела, але жылі подле Бога духам.
7 Але канец усяго бліжыцца. Дык будзьце цьвярозыя й чукавыя да малітваў.
8 Наўперад жа майце гарачую міласьць мяжсобку, бо міласьць пакрывае множасьць грахоў.
9 Гасьціннымі будзьце адзін да аднаго без нараканьня.
10 Служыце адзін аднаму, кажны такім дарам, які адзяржаў, як добрыя вернікі рознае ласкі Божае.
11 Калі гукае хто — як вяшчун Божы; калі служа хто — подле сілы, якую Бог даець, каб у вусім уславіўся Бог перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава й магутнасьць на векі вякоў. Амін.
12 Умілаваныя! агню дазнаньня, што лучаецца вам дзеля спробы, ня чурайцеся, як чагось дзіўнога, што прыгадзілася вам;
13 Але як вы маеце дзель у цярпеньнях Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў часе зьяўленьня славы Ягонае радавацца, захапляючыся.
14 Калі вам упікаюць у імя Хрыста — дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас.
15 Няхай ніхто з вас ня церпе запраўды, як забіўца, або злодзей, або ліхадзей, або як тый, што ўрываецца ў справы іншых людзёў;
16 А калі як хрысьцянін, няхай не сароміцца, але славе Бога за гэта.
17 Бо пара пачацца суду з дому Божага; калі ж уперад із нас, дык які канец тым, што ня слухаюць Дабравесьці Божае?
18 I калі справядлівы ледзь спасаецца, ідзе нязбожны а грэшнік зьявіцца?
19 Дык няхай і тыя, што церпяць з волі Божае, добра робячы, паручаць душы свае вернаму Стварыцелю.

Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала, 4 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.