Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дык тады ўзяў Пілат Ісуса і біў Яго пугамі.
2 I жаўнеры, зьвіўшы карону зь церня, узлажылі на галаву Яму, і адзецьце шкарлатнае накінулі на Яго,
3 I падходзілі да Яго, і казалі: «Здароў, Каролю Юдэйскі!» I білі Яго па відзе.
4 А Пілат вышаў ізноў вонкі і кажа ім: «Гля, я выводжу Яго да вас, каб вы даведаліся, што я ніякае віны не знаходжу ў Ім».
5 Тады вышаў Ісус вонкі ў цярнёвай кароне і ў шкарлатным адзецьцю. I кажа ім Пілат: «Во Чалавек!»
6 Як жа абачылі Яго найвышшыя сьвятары а паслугачыя, яны закрычэлі: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!» Пілат кажа ім: «Вазьміце Яго й укрыжуйце, бо я не знаходжу віны ў Ім».
7 Адказалі яму Юдэі: «Мы маем Закон, і подле Закону Ён мае памерці, бо выдаваў Сябе за Сына Божага».
8 Як Пілат пачуў гэтае слова, ён больш зьлякаўся.
9 I ўзноў увыйшоў да ратушы, і кажа Ісусу: «Скуль Ты?» Але Ісус ня даў яму адказу.
10 Дык Пілат кажа яму: «Ня гутарыш із імною? альбо Ты ня ведаеш, што я маю ўладу выпусьціць Цябе і маю Ўладу ўкрыжаваць Цябе?»
11 Ісус адказаў: «Ты ня меў бы над Імною ніякае ўлады, калі б ня было дана табе з вышы; затым тый, хто Мяне выдаў табе, большы грэх мае».
12 Адгэтуль Пілат шукаў выпусьціць Яго. Юдэі ж крычэлі, кажучы: «Калі ты Гэтага выпусьціш, ты ня прыяцель цэсару. Кажны, што выдаець сябе за караля, гукае супроці цэсара».
13 Тады Пілат, пачуўшы гэтыя словы, вывеў Ісуса вонкі і сеў на судовае седава, на месца званае Літостротос, а пагэбрэйску Ґаббата
14 Была ж прыгатова да Пасхі, каля шостае гадзіны. I кажа ён Юдэям: «Во Кароль ваш!» Але яны закрычэлі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!»
15 Пілат кажа ім: «Караля вашага ўкрыжую?» Найвышшыя сьвятары адказалі: «Няма ў нас караля, адно цэсар».
16 Тады ён выдаў Яго ім, каб быў укрыжаваны.
17 I ўзялі Ісуса, і павялі. I Ён вышаў, нясучы крыж Свой на месца званае Чарэпнішча, пагэбрэйску Ґолґота,
18 Ідзе Яго ўкрыжавалі і зь Ім двух іншых паабапал Яго, а Ісуса пасярэдзіне.
19 Пілат жа напісаў і напіс і памясьціў на крыжу. Было ж напісана: «Ісус Назарэцкі, Кароль Юдэйскі».
20 I гэты напіс шмат хто зь Юдэяў чытаў, бо блізка места было тое месца, ідзе Ісус быў укрыжаваны, і было напісана пагэбрэйску, пагрэцку а палацінску.
21 Тады найвышшыя сьвятары казалі Пілату: «Ня пішы ,Кароль Юдэйскі', але што Ён сказаў: ,Я Кароль Юдэйскі'.»
22 Пілат адказаў: «Што я напісаў, напісаў».
23 Жаўнеры ж, як укрыжавалі Ісуса, узялі адзецьце Ягонае і зрабілі чатыры часьці, кажнаму жаўнеру часьць, і туніку; была ж туніка ня сшытая, цэлая вытканая із самага верху.
24 I сказалі яны адзін аднаму: «Не дзярыма яе, але кіньма на жэрабя на яе, чыя яна будзе»; каб споўнілася Пісьмо: «Падзялілі адзецьці Мае мяжсобку і на адзежу Маю кінулі на жэрабя». Жаўнеры гэта зрабілі.
25 Стаялі ж ля крыжа Ісусавага Маці Ягоная а сястра Маці Ягонае, Марыя Клеопова, а Марыя Магдалена.
26 Ісус абачыўшы Маці Сваю а вучаніка, блізка стаячага, каторага Ён мілаваў, кажа Маці: «Жонка, во сын Твой».
27 Потым кажа вучаніку: «Во Маці твая». Адгэнуль узяў вучанік Яе да дому свайго.
28 Просьле гэтага Ісус, ведаючы, што ўжо ўсе зьдзеялася, кажа, каб споўнілася Пісьмо: «Сьмягну».
29 Была ж там судзіна, поўная воцту. Тады яны, напоўніўшы губку воцтам і абклаўшы гізопам, падалі да вуснаў Ягоных.
30 I як паспытаўся Ісус воцту, Ён сказаў: «Сталася!» I, сьхінуўшы галаву, выдаў дух.
31 А як была прыгатова, Юдэі, каб целы не заставаліся на крыжу ў сыботу, — бо дзень тае сыботы быў вялікі, — папрасілі ў Пілата, каб зламіць у іх галёнкі й зьняць.
32 Дык прышлі жаўнеры, і ў першага зламілі галёнкі, і ў другога, укрыжаванага зь Ім.
33 Прышоўшы ж да Ісуса, яны, як абачылі, што Ён ужо памер, не ламілі ў Яго галёнак,
34 Але адзін із жаўнераў дзідаю прабіў Яму бок, і якга вышла кроў і вада.
35 А тый, што бачыў гэта, сьветча, і сьветчаньне ягонае праўдзівае, і ён ведае, што праўдзівае кажа, каб вы верылі.
36 Бо гэта сталася, каб споўнілася Пісьмо: «Косьць Ягоная ня будзе зломлена».
37 I ўзноў іншае Пісьмо кажа: «Будуць глядзець на Таго, Каго прабілі».
38 А просьле гэтага Язэп із Арымафеі, што быў патайным вучанікам Ісусавым із боязьні Юдэяў, прасіў у Пілата ўзяць цела Ісусава; і дазволіў Пілат. Дык ён прышоў і ўзяў цела Ісусава.
39 Прышоў жа й Мікадым, — што ўпяршыню прыходзіў да Ісуса ночы, — нясучы мешанку зь міры й алёю каля сту хунтаў.
40 Дык узялі яны цела Ісусава, і паклалі Яго ў палотны з пахамі, і завязалі, як гэта ё звычаем у Юдэяў хаваць.
41 Быў жа гарод на тым месцу, ідзе Ён быў укрыжаваны, а ў гародзе гроб новы, у каторым ніхто яшчэ ня быў пахаваны.
42 Дык там, дзеля прыгатовы юдэйскае, бо гроб быў блізка, пахавалі Ісуса.

Евангеля подле сьвятога Яана, 19 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.