Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 18 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Сказаўшы гэта, Ісус вышаў з вучанікамі Сваімі за цурэй Кедрон, ідзе быў сад, да каторага Ён увыйшоў, Ён а вучанікі Ягоныя.
2 Знаў жа й Юда, што выдаў Яго, гэтае месца, бо Ісус часта зьбіраўся там із вучанікамі Сваімі.
3 Дык Юда, узяўшы адзьдзел войска а паслугачых ад найвышшых сьвятароў а фарысэяў, прышоў туды зь ліхтарнямі а зь лянпамі а із зброяю.
4 Ісус жа, ведаючы ўсе, што прыходзіла на Яго, вышаўшы, сказаў ім: «Каго шукаеце?»
5 Яны адказалі Яму: «Ісуса Назарэцкага». Ісус кажа ім: «Я ёсьць». I таксама Юда, што выдаў Яго, стаяў зь імі.
6 I як Ён сказаў ім: «Я ёсьць», яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.
7 Тады Ён ізноў папытаўся ў іх: «Каго шукаеце?» Яны сказалі: «Ісуса Назарэцкага».
8 Адказаў Ісус: «Я сказаў вам, што Я гэта. Дык, калі Мяне шукаеце, дазвольце гэтым адыйсьці»,
9 Каб споўнілася слова, што Ён сказаў: «3 тых, каторых Ты даў Імне. Я ня згубіў ні воднага зь іх».
10 Сымон жа Пётра, маючы меч, агаліў яго, і выцяў нявольніка найвышшага сьвятара, і адцяў яму правае вуха; было ж імя нявольніка Малх.
11 Ісус жа сказаў Пётру: «Укладзі меч у похву. Чару, што даў Імне Айцец, нягож Я ня буду піці яе?»
12 Дык аддзел а тысячнік а паслугачыя юдэйскія ўзялі Ісуса й зьвязалі Яго.
13 I завялі Яго сьпярша да Ганны, бо ён быў цесьць Каяпы, што быў найвышшым сьвятаром таго году.
14 Быў жа Каяпа тый, каторы парадзіў Юдэям, што валей аднаму загінуць за люд.
15 Ішоў жа за Ісусам Сымон Пётра і другі вучанік. Вучанік жа тый быў знаны найвышшаму сьвятару і ўвыйшоў разам ізь Ісусам на панадворак найвышшага сьвятара;
16 А Пётра стаяў ля дзьвярэй знадворку. Вышаў тады тый вучанік, другі, знаны найвышшаму сьвятару, і сказаў брамніцы, і ўвёў Пётру.
17 Кажа тады Пётру паслугачая брамніца: «Ці й ты ня з вучанікаў Гэтага Чалавека?» Ён кажа: «Я не».
18 Прымеж тога нявольнікі а паслугачыя, расклаўшы цяпло з вугальля, — бо было сьцюдзена, — грэліся; і Пётра стаяў зь імі й грэўся.
19 Тады найвышшы сьвятар пытаўся ў Ісуса праз вучанікаў Ягоных а праз навуку Ягоную.
20 Адказаў яму Ісус: «Я гукаў яўна сьвету; Я заўсёды вучыў у бажніцы а ў сьвятыні, ідзе ўсі Юдэі зьбіраюцца, і тойма не казаў нічога.
21 Чаму ты пытаешся ў мяне? пытайся ў тых, каторыя чулі, што я казаў ім; яны ведаюць, што казаў Я».
22 Як жа Ён сказаў гэта, адзін із паслугачых, што стаяў блізка, выцяў Ісуса, кажучы: «Гэтак адказуеш Ты найвышшаму сьвятару?»
23 Адказаў яму Ісус: «Калі Я блага сказаў, сьветч праз благое; а калі добра, чаму ты Мяне б'еш?»
24 Тады Ганна паслаў Яго зьвязанага да Каяпы, найвышшага сьвятара.
25 Сымон жа Пётра стаяў і грэўся. Сказалі тады яму: «Ці й ты ня з вучанікаў Ягоных?» Ён заперачыў і сказаў: «Я не».
26 Адзін ізь нявольнікаў найвышшага сьвятара, сваяк таго, катораму Пётра адцяў вуха, кажа: «Ці ня бачыў я цябе ў садзе зь Ім?»
27 Тады Пётра ізноў заперачыў, і якга певень запяяў.
28 I вялі Ісуса ад Каяпы да ратушы, а гэта было рана нараніцьі. I ня ўвыйшлі да ратушы, каб ня сплюгавіцца, і каб маглі есьці пасху.
29 Тады Пілат вышаў да іх вонкі і сказаў: «Што за жалабу маеце вы на Гэтага Чалавека?»
30 Адказалі яны й сказалі яму: «Калі б Ён не рабіў ліха, мы ня выдалі б табе Яго».
31 Тады сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго й судзіце Яго подле Права свайго». Юдэі ж адказалі яму: «Нам нікога не дазволена караць сьмерцяй»;
32 Каб споўнілася слова Ісусава, каторае Ён сказаў, зазначаючы, якою сьмерцяй Ён мае памерці.
33 Тады Пілат увыйшоў ізноў у ратушу, і пагукаў Ісуса, і сказаў Яму: «Ці Ты Кароль Юдэйскі?»
34 Ісус адказаў: «Ад сябе ты гэта кажаш, ці іншыя сказалі гэта табе празь Мяне?»
35 Пілат адказаў: «Альбо я Юдэй? Народ Твой і найвышшыя сьвятары выдалі Цябе імне. Што Ты зрабіў?»
36 Ісус адказаў: «Гаспадарства Мае ня з гэтага сьвету; калі б гаспадарства Мае было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б, каб Я ня быў выданы Юдэям; цяпер жа гаспадарства Мае не адгэтуль».
37 I сказаў Яму Пілат: «Дык Ты Кароль?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я Кароль. Я радзіўся дзеля гэтага і дзеля гэтага прышоў на сьвет, каб сьветчыць праз праўду. Кажны, хто з праўды, слухае голасу Майго».
38 Пілат кажа Яму: «Што ё праўда?» I, сказаўшы гэта, ён ізноў вышаў да Юдэяў, і кажа ім: «Я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
39 Ёсьць жа звычай у вас, каб я аднаго выпушчаў вам на Пасху. Дык, хочаце, каб я выпусьціў вам Караля Юдэйскага?»
40 Тады закрычэлі яны ўсі, кажучы: «Ня гэтага, але Вараўву!» Быў жа Вараўва разбойнік.

Евангеля подле сьвятога Яана, 18 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.