Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Марка | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўзноў прышоў Ён да Капернауму за колькі дзён; і пачулі, што Ён у доме.
2 Зараз зьберлася шмат, ажно ўжо й ля дзьвярэй ня было месца; і Ён казаў ім слова.
3 I прышлі да Яго, нясучы хворага на паляруш, каторага чатырох несьлі.
4 I, як не маглі прынесьці да Яго з прычыны груду, раскрылі страху, ідзе Ён быў, і, адкрыўшы, спусьцілі ложак, на каторым ляжаў паляржаваны.
5 Як Ісус абачыў веру іхную, Ён сказаў паляржаванаму: «Дзяцё, дараваны табе грахі твае».
6 Тут сядзелі некатрыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:
7 «Чаму Ён так гу??кае — блявузґае? хто можа дараваць грахі, толькі адзін Бог?»
8 Ісус, якга пазнаўшы ў Духу Сваім, што яны так разважаюць у сабе, сказаў ім: «Чаму гэтак разважаеце ў сэрцах сваіх?
9 Што лацьвей? ці сказаць паляржаванаму: ,Даруюцца табе грахі'? ці сказаць: ,Устань, вазьмі ложак свой і хадзі'?
10 Але каб вы ведалі, што ўладу мае Сын Людзкі дараваць грахі на зямлі, (кажа паляржаванаму:)
11 Табе кажу: устань, вазьмі ложак свой і йдзі да дому свайго».
12 I ўстаў, і, якга ўзяўшы ложак, вышаў перад усімі, так што ўсі зумяваліся й славілі Бога, кажучы: «Ніколі нічога такога мы ня бачылі».
13 I вышаў ізноў над мора; і ўвесь груд пайшоў да Яго, і Ён вучыў іх.
14 Праходзячы, абачыў Ён Лева Алфеявага, што сядзеў ля збору мыта, і кажа яму: «Ідзі за Імною». I, устаўшы, пайшоў за Ім.
15 I сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме ягоным, што й шмат якія мытнікі а грэшнікі ўзьляжалі разам ізь Ісусам а з вучанікамі Ягонымі, бо шмат было, і яны йшлі за ім.
16 Кніжнікі а фарьісэі, абачыўшы, што Ён есьць із мытнікамі а грэшнікамі, гукалі вучанікам Ягоным: «Чаму Ён есьць а п'ець із мытнікамі а грэшнікамі?»
17 Пачуўшы, Ісус кажа ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. Я ня прышоў прыгукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты».
18 Вучанікі Яанавы а фарысэйскія поставалі. Прыходзяць і кажуць Яму: «Чаму вучанікі Яанавы а фарысэйскія постуюць, а твае вучанікі ня постуюць?»
19 I сказаў ім Ісус: «Ці могуць поставаць сынове вясельнага палацу, як малады зь імі? Пакуль ізь імі малады, яны ня могуць поставаць.
20 Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць таго дня.
21 «Ніхто ня прышывае лапіка зь няваленага сукна да старога адзецьця, бо новапрышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ большая.
22 Ніхто ня ільлець віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо маладое віно прарвець мяхі, і віно выцяча, і мяхі зглумяцца; але віно маладое надабе ліць у мяхі новыя».
23 I прылучылася Яму праходзіць у сыботу пераз засеяньні, і вучанікі Ягоныя дарогаю пачалі каласаваць.
24 I фарысэі сказалі Яму: «Глянь, чаму яны робяць у сыботу, што бяспраўна?»
25 Ён сказаў ім: «Няго ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, як меў патрэбу і быў выгаладніўшыся сам а бытыя зь ім?
26 Як увыйшоў ён у дом Божы за найвышшага сьвятара Авафара, і еў букаткі пакладаныя, каторых ня меў права есьці ніхто, апрача сьвятароў, і даў таксама бытым ізь ім?»
27 I сказаў ім: «Сыбота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля сыботы.
28 Затым Сын Людзкі ё Спадаром і сыботы».

Евангеля подле сьвятога Марка, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.