Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Марка | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як дабліжыліся да Ерузаліму, да Віффаґі а Віфані, да гары Аліўнае, пасылае двух із вучанікаў Сваіх
2 I кажа ім: «Ідзіце ў селішча, што супроці вас, і зараз, як увыйдзеце ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторае ніхто яшчэ не садзіўся, адвяжыце яго й прывядзіце.
3 I калі хто скажа вам: ,Нашто вы гэта робіце?' скажыце, што Спадар патрабуе яго, і ён зараз пашлець яго сюды».
4 I яны пайшлі, і знайшлі асьлянё вонках, прывязанае ля варот на ростанях дзьвюх дарогаў, і адвязалі яго.
5 А некатрыя з тых, што стаялі там, сказалі ім: «Што вы робіце, адвязуеце асьлянё?»
6 I сказалі ім, як Ісус ім расказаў; і тыя адпусьцілі іх.
7 I прывялі асьлянё Ісусу, і накінулі свае адзецьце на яго; і Ён сеў на ім.
8 I шмат хто адзецьце свае слаў на дарозе; а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і ўсьцілалі імі дарогу.
9 I йдучыя сьпераду і йдучыя адзаду гукалі, кажучы: «Госанна! Дабраславёны йдучы ў імя Спадарова!
10 Дабраславёнае гаспадарства айца нашага Давіда, што йдзець у імя Спадарова! Госанна на вышыні!»
11 I Ісус увыйшоў у Ерузалім а ў сьвятыню; і агледзеўшы ўсе навокал, як ужо быў позны час, вышаў да Віфані з двананцацьма.
12 I назаўтрае, як яны вышлі зь Віфані, запрагнуў.
13 I, бачачы здалеку фіґу зь лісьцём, падышоў, ці ня знойдзе магчыма чаго на ёй; і, як прышоў да яе, не знайшоў нічога, апрача лісьця, бо не пара была на фіґі.
14 I Ісус, адказуючы, сказаў ёй: «Наперад ніхто зь цябе ня будзе есьці плоду на векі!» I вучанікі Ягоныя чулі.
15 прышлі да Ерузаліму. I Ісус, увыйшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць прадаючых і купляючых у сьвятыні; і сталы пенязяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў;
16 I не дазваляў, каб хто пранёс перазь сьвятыню якуюлень судзіну.
17 І навучаў, кажучы ім: «Ці не напісана: ,Дом Мой домам малітвы будзе названы ў вусіх народаў?' а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў».
18 А кніжнікі а найвышшыя сьвятары чулі й шукалі, як бы маглі загубіць Яго; бо баяліся Яго, бо ўсі людзі зумяваліся з навукі Ягонае.
19 І, як настаў вечар, Ён вышаў зь места.
20 I нараніцы, праходзячы, абачылі, ажно фіґа ссохла ад карэньня.
21 I, успомнеўшы, Пётра кажа Яму: «Раббі! глянь, фіґа, каторую Ты пракляў, ссохла».
22 I, Ісус, адказуючы, кажа ім: «Майце веру Божую.
23 Бо запраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: ,Скраніся а кінься ў мора', і ня суміцца ў сэрцу сваім, але будзе верыць, што станецца, што ён сказаў, станецца яму, штолень кажа.
24 Дык Я кажу вам, што ўсе, чаго жадаеце, як моліцеся, верце, што адзяржыце,—і будзе вам.
25 I як стаіце на малітве, даруйце, калі маеце штось на каго, каб і Айцец ваш нябёсны дараваў вам выступы вашыя.
26 А калі не даруеце, то й Айцец ваш нябёсны не даруе вам выступаў вашых».
27 I прышлі ізноў да Ерузаліму. I, як Ён хадзіў у сьвятыні, падышлі да Яго найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы.
28 I кажуць Яму: «Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта?»
29 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Папытаюся й Я ў вас адно; адкажаце Імне, скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю.
30 Хрэст Яанаў зь неба быў ці ад людзёў? Адкажыце Імне».
31 Яны ж разважалі мяжсобку, кажучы: «Калі скажам: ,3ь неба', Ён скажа: ,Дык чаму вы не паверылі яму?'
32 Але калі скажам: ,Ад людзёў' », — баяліся груду, бо ўсі мелі Яана за запраўднага прароку.
33 I, адказуючы, сказалі Ісусу: «Ня ведаем». I Ісус, адказуючы, сказаў ім: «I Я таксама не скажу вам, якой уладаю гэта раблю».

Евангеля подле сьвятога Марка, 11 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.