Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Таго часу, — агалашае СПАДАР, — выбяруць косьці каралёў Юды, і косьці князёў іхных, і косьці сьвятароў, і косьці прарокаў, і несьці жыхараў Ерузаліму — з грабоў іхных;
2 І разложаць іх перад сонцам а месяцам а перад усім войскам нябёсным, каторых яны любілі, каторым служылі і за каторымі хадзілі, каторых шукалі й каторым кланяліся; не зьбяруць іх і не пахаваюць, а будуць на гной, на зьверху зямлі.
3 І валей будуць выбіраць сьмерць, чымся жыцьцё, усі засталыя зь іх, што застануцца ад гэтае ліхое радзімы, каторыя застануцца ў вусіх іншых месцах, куды Я разагнаў іх, — агалашае СПАДАР войскаў.
4 І ты скажаш ім: “Гэтак кажа СПАДАР: ‘Хіба, паваліўшыся, не ўстаюць, і зьбіўшыся з дарогі, не Зварачаюцца?
5 Дык чаму ж адвярнуўся люд гэты ерузалімскі адвярненьням вечным? яны моцна дзяржацца ашукі, адмаўляюцца навярнуцца.
6 Я зьвярнуў увагу й слухаў; але ніхто ня гукае пасьцівага, ніхто ня каецца за нягоднасьць сваю, кажучы: “Што я зрабіў?” кажны аддаўся імкненьню свайму, як конь, што стрым галаву кінуўся ў бітву.
7 Нават бусел пад небам знае прызначаны час свой; галуба, ластаўка а жораў заховуюць пару прылёту свайго, але люд Мой ня знае суду СПАДАРОВАГА.
8 Як вы кажаце: “Мы мудрыя, і Права СПАДАРОВА з намі”? Запраўды вось, на ману зрабіла манлівае пяро кніжнікаў.
9 Мудрыцы засарамочаны, спалоханы, злоўлены: абач, яны адхінулі слова СПАДАРОВА; што за мудрасьць у іх?
10 За тое жонкі іхныя Я аддаў іншым, полі іхныя — спадкаемцам; бо ад найменшага аж да найбольшага сусім чыста аддаўшыся гальлівасьці; ад прарокі аж да сьвятара ўсі яны робяць ашуку.
11 І яны зьлёгку лячылі рану дачкі люду Майго, кажучы: “Супакой, супакой”, а няма супакою.
12 Ці былі яны засарамаціўшыся, як дзеялі агіду? Не, яны ані ня былі засарамаціўшыся, яны ня зналі як чырванець. Затым падуць памеж палых, у часе даведаньня свайго яны спатыкнуцца, — кажа СПАДАР.
13 Я канечне зьнішчу іх, — кажа СПАДАР, — ня будзе ягадаў на віне ані фіґаў на фіґавым дзерве, і ліст зьвяне, і, што Я даў ім, мінець’”».
14 Чаго мы сядзім тут? зьбірайцеся, пойдзем да абаронных местаў і там змоўкнем; бо СПАДАР, Бог наш, прызначыў нас на маўчэньне і даў вам піць атрутнае вады, бо мы ізграшылі супроці СПАДАРА.
15 Жджэм супакою, але няма дабра, — часу ўздараўленьня, і вось жахі.
16 Ад самага Дана чутны хроп коні, і ад ірзаньня дужых коні дрыжыць уся зямля; яны йдуць глынуць зямлю і ўсе, што на ёй, места і жывучых у ім;
17 «Бо вось, Я пашлю на вас гадзіны, базылішкі, ад каторых няма замовы, і яны будуць кусаць вас», — агалашае СПАДАР.
18 Я сілаваўся ў немарасьць але сэрца мае ў імне баліць.
19 Вось, голас крыку дачкі люду майго ізь зямлі далёкае: «Хіба СПАДАРА няма на Сыёне? хіба Караля яго няма там?» «Але чаму яны гнявілі Мяне выразанымі сваімі, чужымі марнасьцьмі?»
20 «Мінула жніво, скончылася лета, а нам няма спасеньня».
21 З прычыны патрышчаньня дачкі люду майго я патрышчаны; я шчарнеў, жах агарнуў мяне.
22 Ціж няма бальсаму ў Ґілеадзе? ціж няма там лекара? дык чаму ж не паправілася ўздараўленьне дачкі люду майго?

Кніга прарокі Ярэмы, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.