Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слова, што было да Ярэмы праз усіх Юдэяў, што жывуць у зямлі Ягіпецкай, што жывуць у Міґдоле а ў Тагпангесе а ў Нофе а ў краю Пафрос:
2 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: “Вы бачылі ўсе ліха, што Я навёў на Ерузалім а на ўсі месты Юдэйская; і вось, яны цяпер спустошаныя, і ніхто ня жывець у іх,
3 За нягоднасьць іхную, каторую яны зьдзеялі, каб гнявіць Мяне тым, што пашлі кадзіць а служыць іншым багом, каторых яны ня зналі, яны ані вы, ані айцове вашы.
4 І пасылаў Я да вас усіх слугаў Сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы: ‘Ані не рабіце агіднае рэчы гэтае, каторае Я ненавіджу’.
5 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, каб адвярнуцца ад нягоднасьці, каб не кадзіць іншым багом.
6 І вылілася абурэньне Мае а гнеў Мой, і загарэўся ў местах Юдэі а на вуліцах Ерузаліму, і яны былі спустошаны а апушчаны, як цяпер.
7 І цяпер гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: ‘Нашто вы дзееце вялікае ліха супроці душаў сваіх, каб адцяць у вас мужчын а жанкі, дзецяняты а сысуна з пасярод Юдэі, каб не засталося астачы?
8 Нашто вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, кадзячы іншым багом у зямлі Ягіпецкай, куды вы прышлі жыць, каб загубіць самых сябе і каб вы былі праклёнам а ганьбаю ў вусіх народаў зямлі?
9 Ціж вы забыліся нягоднасьць айцоў сваіх і нягоднасьць каралёў Юдэйскіх, і нягоднасьць жонак іхных, і нягоднасьць сваю, і нягоднасьць жонак сваіх, каторую яны зьдзеялі ў зямлі Юдэйскай і на вуліцах Ерузаліму?
10 Яны не ўкарыліся дагэтуль, не пабаяліся, не хадзілі ў Праве Маім ані ў вуставах Маіх, што Я ўстанавіў вам а айцом вашым’”.
11 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: “Вось, Я зьвярну від Свой супроці вас на ліха й адатну ўсю Юдэю.
12 І вазьму астачу Юдэяў, каторыя зьвярнулі віды свае, каб ісьці да Ягіпту жыць там, і яны будуць усі вынішчаны, загінуць у зямлі Ягіпецкай, падуць ад мяча, загінуць з галадові; ад найменшага аж да найбольшага ад мяча а з галадові памруць і стануць брыдою а жахам а праклёнам а ганьбаю.
13 Бо Я пакараю жывучых у зямлі Ягіпецкай, як пакараў Ерузалім, мячом, галадоўю а ліпучкаю,
14 Ажно ня будзе ўцеклага ані засталага з астачы Юдэяў, каторыя прышлі да зямлі Ягіпецкае жыць там, каб зьвярнуцца да зямлі Юдэйскае, да каторае лятуціць душа іхная, каб зьвярнуцца жыць там; бо ніхто ня зьвернецца, адно ўцеклыя”».
15 Тады ўсі мужы, каторыя ведалі, што жонкі іхныя кадзяць багом іншым, і ўсі жонкі, што стаялі вялікім грудам, нават увесь люд, што жыў у зямлі Ягіпецкай у Пафросе, адказалі Ярэме, кажучы:
16 «Слова, што ты гукаў нам імям СПАДАРОВЫМ, мы ня слухаем у цябе;
17 Але мы канечне будзем рабіць усе, што выходзе з вуснаў нашых, кадзіць караліцы нябёс і рабіць узьліваньні ёй, як мы рабілі, мы а айцове нашы, каралі нашы а князі нашы ў местах Юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму; мы тады сыціліся хлебам, і нам было добра, і не дазваналі ліха.
18 Бо адгэнуль, як мы перасталі кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй, не стаець нам усяго, і гінем ад мяча а галадові.
19 І як мы кадзілі караліцы нябёс і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй, то ці бяз нашых мужоў рабілі мы гэта ёй: пяклі перапечкі з абразом ейным і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй?»
20 Тады Ярэма сказаў усяму люду, мужом а жанкам а ўсяму люду, што даў яму гэты адказ, кажучы:
21 «Ці ня гэна кадзеньне, што кадзілі ў местах юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму вы а айцове вашы, каралі вашы а князі вашы а люд зямлі, ўспомнеў СПАДАР, ці не яно прышло Яму ўдум?
22 І ня мог СПАДАР даўжэй цярпець з прычыны нягоднасьці ўчынкаў вашых і агідаў, што вы рабілі; затым зямля ваша стала пустынёю, жахам а праклёнам, бяз жыхара, як цяпер.
23 За тое, што вы хадзілі а грашылі супроці СПАДАРА, і ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА, і не хадзілі ў Праве Ягоным, ані ў вуставах Ягоных, ані ў сьветчаньнях Ягоных, за тое й стрэла вас ліха, як цяпер».
24 І сказаў Ярэма ўсяму люду а ўсім жонкам: «Слухайце слова СПАДАРОВА, уся Юдэя, што ў зямлі Ягіпецкай:
25 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: “Вы а жонкі вашы гукалі вуснамі сваімі й паўнілі рукамі сваімі, кажучы: ‘Мы канечне будзем праўдзіць абятніцы свае, каторыя мы абяцалі, каб кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй’: вы напэўна споўніце абятніцы вашыя й супоўна досыць учыніце ім”.
26 Затым, усі Юдэі, што жывіце ў зямлі Ягіпецкай: “Вось, Я прысягнуў вялікім імям Сваім, — кажа СПАДАР, — што наперад імя Мае ня будзе менавана вуснамі людзіны Юдэі ў вусёй зямлі Ягіпецкай, кажучы: ‘Жыў Спадар СПАДАР!’
27 Гля, Я буду чукавы ўзглядам іх на ліха, а не на дабро; і ўсі мужы Юдэі, што ў зямлі Ягіпецкай, загінуць ад мяча а галадові, пакуль ня будуць зьнішчаны.
28 Малы лік уцеклых ад мяча зьвернецца ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі Юдэйскае, і даведаюцца ўсі засталыя Юдэі, што прышлі да зямлі Ягіпецкае, жыць там, чые словы спраўдзяцца, Мае ці іхныя.
29 І во, — агалашае СПАДАР, — знак вам, што Я даведаюся да вас на гэтым месцу, каб вы даведаліся, што словы Мае напэўна спраўдзяцца на ліха вам:
30 Гэтак кажа СПАДАР: ‘Гля, Я аддам фараона Гофра, караля Ягіпецкага, у руку непрыяцеляў ягоных і ў руку тых, што шукаюць жыцьця ягонага, як Я аддаў Сэдэку, караля Юдэйскага, у руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, непрыяцеля ягонага, каторы таксама шукаў жыцьця ягонага’”».

Кніга прарокі Ярэмы, 44 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.