Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Дзявятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае на Ерузалім, і абляглі яго.
2 Адзінанцатага году Сэдэкі, чацьвертага месяца, дзявятага дня месяца, быў зроблены пралом у месьце;
3 І ўвыйшлі ўсі князі караля Бабілёнскага, і селі ў сярэдняй браме: Нерґал-Шарэцэр, Самґар-Нево, Сарсэхім Рабсарыс, Нерґал-Шаэцэр Раб-маґ із усімі засталымі князьмі караля Бабілёнскага.
4 І сталася, як Сэдэка, кароль Юдэйскі, а ўсі воі абачылі іх, тады ўцякалі й вышлі зь места ночы дарогаю каралеўскага гароду, брамаю падвойнага муру, і вышаў на дарогу, каторая ў даліне.
5 Але войска хальдэйскае пагналася за імі; і насьпела Сэдэку ў даліне Ерыхонскай, і ўзялі яго, прывялі яго да Невухаднецара, караля Бабілёнскага, да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго.
6 І зарэзаў кароль Бабілёнскі ў Рыўле сыноў Сэдэчыных перад ачыма ягонымі, і ўсіх паноў Юдэйскіх зарэзаў кароль Бабілёнскі;
7 І асьляпіў вочы Сэдэку, і слугаў яго зялезьзям, каб завесьці яго да Бабілёну.
8 І дом каралеўскі і дамы люду спалілі Хальдэі цяплом, і сьцены Ерузалімскія абурылі.
9 І засталых ізь люду, што засталіся, вывеў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у палон да Бабілёну.
10 А зь люду бедных, што нічога ня мелі, пакінуў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у зямлі Юдэйскай і даў ім таго дня вінішчы а полі.
11 І расказаў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, Невузар-Адану, начэльніку катаў, узглядам Ярэмы, кажучы:
12 «Вазьмі яго й май вока над ім, і не рабі яму ніякага ліха, але, як ён скажа табе, так і рабі зь ім».
13 Дык паслаў Невузар-Адан, начэльнік катаў, а Невушазван Рабсарыс а Нерґал-Шарэцэр Раб-маг а ўсі князі караля Бабілёнскага,
14 Нават яны паслалі і ўзялі Ярэму з панадворку вязьніцы, і паручылі яго Ґедалі, сыну Агікама Шафанёнка, завесьці яго двору; дык ён жыў сярод люду.
15 А да Ярэмы было слова СПАДАРОВА, як ён быў замкнёны на панадворку вязьніцы, кажучы:
16 «Пайдзі й гукай Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы: “Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ‘Вось, Я спраўджу словы Свае над гэтым местам на ліха, а не на дабро, і яны будуць перад табою таго дня.
17 Але цябе выбаўлю тады, — агалашае СПАДАР, — і ты ня будзеш адданы ў руку людзёў, каторых ты баішся;
18 Бо я напэўна выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад мяча, і будзе душа твая за здабытак, бо ты спадзяваўся на Мяне’, — агалашае СПАДАР”».

Кніга прарокі Ярэмы, 39 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.