Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эстэрына | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I двананцатага месяца, значыцца месяца Адара, трынанцатага дня яго, каторага прышоў час споўніцца слову каралеўскаму а расказаньню ягонаму, таго дня, калі непрыяцелі Юдэяў спадзяваліся ўзяць уладу над імі, а вышла наадварот, што самы Юдэі ўзялі ўладу над варагамі сваімі, —
2 Зьберліся Юдэі ў местах сваіх, па ўсіх краёх караля Агасвера, каб налажыць руку на шукаючых ліха ім; і ніхто ня мог вытрываць перад відам іхным, бо страх іх напаў на ўсі люды.
3 I ўсі князі краінаў а намесьнікі а вайводы а ўраднікі каралеўскія падзьдзержавалі Юдэяў, бо на іх напаў страх Мордэхая;
4 Бо вялікі быў Мордэхай у доме ў караля, і слава празь яго разыходзілася па ўсіх краінах, бо гэты чалавек, Мордэхай, падыймаўся вышэй а вышэй.
5 Дык Юдэі білі ўсіх непрыяцеляў сваіх вытням мяча, забіваючы й глабаючы, і рабілі подле свае волі тым, што іх ненавідзілі.
6 У Сусе, сталіцы, забілі Юдэі й выгубілі пяцьсот чалавекаў;
7 I Паршандафу, і Далфона, і Асфафу,
8 I Парафу, і Адалю, і Арыдафу,
9 I Пармашфу, і Арысая, і Арыдая, і Ваізафу, —
10 Дзесяцёх сыноў Гамана Гамедафенка, уцісканьніка Юдэяў, забілі яны, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае.
11 Таго дня наказалі каралю празь лік забітых у Сусе, сталіцы;
12 I сказаў кароль караліцы Естэры: «У Сусе, сталіцы, забілі Юдэі й выгубілі пяцьсот чалавекаў і дзесяцёх сыноў Гамановых; а ў засталых краінах каралеўскіх што яны зрабілі? Што за зычаньне твае? і яно дасца; і яшчэ што за просьба твая? яна будзе споўнена».
13 I сказала Естэр: «Калі зьлюб каралю, то хай бы таксама дазволена было Юдэям, што ў Сусе, і заўтра рабіць тое ж, што сядні, з расказаньня, і дзесяцёх сыноў Гамановых хай бы павесілі на шыбеніцы».
14 I казаў кароль зрабіць гэтак, і расказаньне было дана ў Сусе, і дзесяцёх сыноў Гамановых павесілі.
15 I зьберліся Юдэі, каторыя ў Сусе, таксама й чатырнанцатага дня месяца Адара, і забілі ў Сусе трыста чалавекаў, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае.
16 I засталыя Юдэі, што ў каралеўскіх краінах, зьберліся й сталі на абарону жыцьця свайго, і супакоіліся ад непрыяцеляў сваіх, і забілі з варагоў сваіх семдзясят пяць тысячаў, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае,
17 Трынанцатага дня месяца Адара; а чатырнанцатага дня гэтага ж месяца яны супакоіліся й зрабілі яго днём частаваньня а весялосьці.
18 Юдэі ж, што ў Сусе, зьберліся трынанцатага дня яго і чатырнанцатага дня яго; а пятнанцатага дня яго супакоіліся, і зрабілі яго днём частаваньня а весялосьці.
19 Затым Юдэі селавыя і што жывуць у местах адкрытых, праводзяць чатырнанцаты дзень месяца Адара ў весялосьці а чэсьцях, пасылаючы адны адным часьці.
20 I апісаў Мордэхай гэтыя здарэньні, і паслаў лісты да ўсіх Юдэяў, каторыя ў краю караля Агасвера, да блізкіх і да далёкіх,
21 Каб яны прынялі на сябе абавязак сьвяткаваць сьвята чатырнанцатага дня месяца Адара і пятнанцатага дня яго, год у год,
22 Як дні, у каторыя Юдэі сталі супакойныя ад непрыяцеляў сваіх, і такога месяца, у каторым абярнуўся ім смутак у радасьць, і жалоба — у сьвята, — каб яны рабілі іх днямі чэсьці а весялосьці, пасылаючы адны адным часьці і падаркі бедным.
23 I прынялі Юдэі тое, што ўжо самы пачалі рабіць, і праз што Мордэхай напісаў ім,
24 Як Гаман Гамедафенак, Аґаґянін, уцісканьнік усіх Юдэяў, думаў загубіць Юдэяў і кідаў на пур, значыцца на жэрабя, каб зьмяжджуліць а загубіць іх,
25 I як яна, Естэр, прышла да караля, і як ён расказаў лістам, каб нягодны замер, каторы ён, Гаман выдумаў супроці Юдэяў, абярнуўся на собскую галаву ягоную, і павесілі яго а сыноў ягоных на шыбеніцы.
26 Затым і назвалі гэтыя дні Пурам, ад слова «пур». Дык, подле ўсіх словаў гэтага лісту і таго, што самы бачылі гэта і што прыгадзілася ім,
27 Пастанавілі Юдэі й прынялі на сябе а на насеньне свае а на ўсіх, хто прылучаецца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні, подле апісаньня іх і подле часу іх, кажны год;
28 I каб дні гэтыя былі помныя й сьвяткаваліся ў кажным родзе, кажнай радзіме, у кажным краю а ў кажным месьце; і каб дзён гэтых Пурым ня ўзрушалі сярод Юдэяў, ані памятка празь іх ня шчэзла ў насеньню іхным.
29 Напісала таксама караліца Естэр Абігаілішка а Мордэхай Юдэй із усёю станаўкосьцю, каб паўнілі гэты другі ліст праз Пурым.
30 I паслалі лісты да ўсіх Юдэяў, да сто дваццаць сямёх краёў каралеўства Агасверавага, із словамі супакою а праўды,
31 Устанавіць гэтыя дні Пурыму ў пару, якую ўстанавіў ім Мордэхай Юдэй а караліца Естэр, і як яны самы ўстанавілі сабе а насеньню свайму на памятку посту а галашэньняў сваіх.
32 I слова Естэрына зацьвердзіла гэтыя загады праз Пурым, і ўпісаны ў кнігу.

Кніга Эстэрына, 9 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.