Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эстэрына | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Тае ночы кароль выбіўся зо сну і казаў прынесьці кнігу памятнік-летапіс; і чыталі іх перад каралём.
2 I знайшлі запісанае, як даказаў Мордэхай на Біґфану а Ферэша, двух легчанцоў каралеўскіх ізь сьцерагучых парог, каторыя імкнуліся налажыць руку на караля Агасвера.
3 I сказаў кароль: «Што за чэсьць а вялічча былі даны Мордэхаю за гэта?» Тады сказалі маладзёны каралеўскія, паслугачы ягоныя: «Нічагусенькі ня дана яму».
4 I сказаў кароль: «Хто на панадворку?» Гаман жа прышоў на навонны панадворак каралеўскага дому сказаць каралю, каб засілілі Мордэхая на шыбеніцы, каторую ён прыгатаваў яму.
5 I сказалі маладзёны яму: «Вось, Гаман стаіць на панадворку». I сказаў кароль: «Няхай ён увыйдзе».
6 Дык Гаман увышоў. I сказаў яму кароль: «Што зрабіць таму чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць?» I сказаў Гаман у сэрцу сваім: «Каму ж бы кароль жадаў даць сьці болей, як ня імне?»
7 I сказаў Гаман каралю: «Чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць,
8 Няхай прынясуць адзецьце каралеўскае, у каторае адзяецца кароль, і прывядуць каня, на каторым езьдзе конна кароль, узложаць карону каралеўскую на галаву яму,
9 I хай пададуць адзецьце а каня аднаму з найзначнейшых князёў каралеўскіх, і ўбяруць таго чалавека, каторага кароль хоча ўсьціць, і павядуць яго на каню конна на месцкую вуліцу, і агалосяць перад ім: “Гэтак зьдзеецца таму чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць!”»
10 I сказаў кароль Гаману: «Якга вазьмі адзецьце а каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мордэхаю Юдэю, што сядзіць у каралеўскай браме; нічагусенькі ня выпусьці з тога, што ты казаў».
11 I ўзяў Гаман адзецьці а каня, і ўбраў Мордэхая, і вывеў яго на каню на месцкую вуліцу, і агаласіў перад ім: «Гэтак зьдзеецца тому чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць!»
12 I зьвярнуўся Мордэхай да каралеўскае брамы. Гаман жа пабарзьдзіў да дому свайго ў жалобе й закрыўшы галаву.
13 I пераказаў Гаман Зэрэшы, жонцы сваёй, а ўсім любячым яго ўсе, што прылучылася зь ім. I сказалі яму мудрыцы ягоныя а Зэрэш, жонка ягоная: «Калі з насеньня Юдзінага Мордэхай, з каторага прычыны ты пачаў падаць, то не пераможаш яго, але напэўна падзеш перад ім».
14 І як яны яшчэ мужавалі зь ім, прышлі каралеўскія легчанцы й барзьдзілі прывесьці Гамана на чэсьць, што прыгатавала Естэр.

Кніга Эстэрына, 6 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.